Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Политика: управление общественными делами ради выгоды частного лица.
Амброз Бирс
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Лукашэнка: Беларусь ні ад кога не адгароджваецца жалезнай заслонай

02/13/2008 - 04:12 / Радыё Рацыя

Прэзідэнт Беларусі сёння распавёў студэнтам журфака БДУ пра ракеты, баявыя атрады апазіцыі, Расію, Венесуэлу і Шэнген.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў студэнтаў, што Беларусь імкнецца да супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі: “І ў першую чаргу з такімі гігантамі, як Расія, Кітай, краіны Азіі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі”.

Але, нягледзячы на тое, што “Беларусь ведаюць і паважаюць як фарпост міру, спакою і стабільнасці”, актыўная пазіцыя краіны ў інтэграцыйных працэсах не задавальняе пэўныя заходнія колы, паведамляе БелТА. Лукашэнка падкрэсліў: “Нашыя падыходы крайне канструктыўныя: патрэбны не дыктат, а дыялог! Мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з краінамі Захаду, асабліва Еўрапейскага саюза”.

Прэзідэнт зазначыў, што з уступленнем у Еўрасаюз Польшчы і балтыйскіх дзяржаў, з якімі Беларусь звязваюць агульныя гістарычныя карані і эканамічныя ўзаемаадносіны, у шмат разоў узрасла важнасць усебаковага дыялога з ЕС:

- Сёння нават па самых нязначных пытаннях знешняй палітыкі і эканомікі нашы суседзі вымушаны ўсё ў большай ступені азірацца на цэнтральныя органы Еўрасаюза. Хачу адзначыць, што мы не раз гаварылі заходнім партнёрам аб магчымых праблемах, з якімі народы нашых краін могуць сутыкнуцца пасля пашырэння Шэнгенскай зоны. Больш таго, у аднабаковым парадку мы максімальна спрасцілі выдачу беларускіх віз для грамадзян ЕС. Нават адышлі ад прынцыпаў узаемнасці і ўстанавілі для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі кошт віз у памеры 25 еўра замест 60. Мы ініцыіравалі цэлы шэраг прапаноў па ўстанаўленню асаблівых, больш ільготных умоў перасячэння граніцы прыгранічным насельніцтвам і асобнымі катэгорыямі грамадзян. Словам, робім усё магчымае, каб пазбегнуць ператварэння граніцы з ЕС у новую жалезную заслону, перасякаць якую будзе дазволена толькі асобам з тугім кашальком.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Беларусь не імкнецца ў НАТО і не дапускае размяшчэння на сваёй тэрыторыі ракет, нацэленых на Расію. Беларусь з'яўляецца “саюзнікам Расіі, з якім яна звязана ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам, духоўнымі повязямі, эканамічнымі інтарэсамі”.

А вось беларускую апазіцыю Лукашэнка назваў баявымі атрадамі па правядзенню чужых інтарэсаў і палітыкі ў Беларусі.

Што да санкцый супраць “Белнафтахіма”, уведзеных ЗША, то прэзідэнт лічыць гэта эканамічным шантажом з боку нядобрасумленных канкурэнтаў, якія імкнуцца не дапусціць беларускія прадпрыемствы на лацінаамерыканскі рынак.

- Цвёрдая і незалежная пазіцыя ў міжнародных справах, а зусім не недахоп свабоды і дэмакратыі, - галоўная прычына, з-за якой сыплюцца на Беларусь пагрозы і санкцыі.

Паводле прэзідэнта, на працягу некалькіх гадоў гучалі пагрозы арыштаваць замежныя банкаўскія рахункі Лукашэнкі і іншых кіраўнікоў Беларусі.

- Нічога не знайшоўшы, вырашылі накінуць эканамічную пятлю на дзяржаўныя прадпрыемствы, на якіх працуюць тысячы людзей. Такія метады нічым нельга апраўдаць. Іх дыскрымінацыйны характар бачым не толькі мы, але і іншыя краіны, якія падтрымліваюць нас.

Наконт беларуска-венесуэльскіх адносін Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусь самастойна выбірае сяброў-саюзнікаў, не пытаючыся парады амерыканскіх “мудрацоў”.

- Разам мы ўяўляем сілу, не лічыцца з якой не могуць нават звышдзяржавы. (…) Мы набылі надзейнага палітычнага саюзніка ў асобе венесуэльскага лідэра Уга Чавеса.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015