Антон Каліноўскі выключаны з МДЛУ
02/08/2008 - 04:28 / Прэс-група Партыі БНФАктывіст моладзі БНФ,Антон Каліноўскі,які быў прэвэнтыўна затрыманы і асуджаны на 10 сутак перад акцыяй 21 студзеня, ужо не студэнт МЛДУ. Пра гэта яму паведамілі сёньня ў дэканаце перакладчыцкага факультэту МЛДУ, дзе ён раней навучаўся. Яго сёньня папрасілі прыйсьці ў 14 гадзін у дэканат. Антону ўпершыню паведамілі пра выключэньня празь некалькі дзён пасьля выхаду з Акрэсьціна і ён быў адлічаны быццам бы за непасьпяховасьць.
Сёньня Антон Каліноўскі прыйшоў у дэканат, дзе акрамя намесьніка дэкана па выхаваўчай працы яго чакаў чалавек, які быў падобны на супрацоўніка КДБ. Ён не назваў свайго імя, і таму Антон выйшаў з кабінэту і адмовіўся размаўляць зь імі. Антон сам камэнтуе сытуацыю:
"Мяне затрымоўваюць на судзе ў сяброўкі і абвінавачваюць у нецэнцурнай лаянцы, пасьля мяне выключаюць з унівэрсытэту быццам бы за дрэнныя адзнакі. Зараз я прыходжу забіраць дакумэнты і са мной хочуць паразмаўляць не вядома наконт чаго. Мне ж сказалі, што я ўжо не студэнт. А выключэньне студэнтаў па палітычных матывах стала ўжо звычайнай практыкаў на Беларусі".
Сытуацыю камэнтуе старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта:
"На фоне агульнай лібэралізацыі і выпуску палітвязьняў кідаецца ў вочы актывізацыя КДБ і рэпрэсіі ў дачыненьні да моладзевых дэмакратычных актывістаў. Выпадак прэсынгу ў дачыненьні да Моладзі БНФ далёка ня першы. На дадзены момант магу сказаць, то МЛДУ ня можа быць годным партнэрам і сябрам тых эўрапейскіх унівэрсытэтаў, зь якімі ў яго пакуль што ёсьць стасункі. Гэта абазначае, што ў тым выпадку, калі загад пра адлічэньне Антося ўсё ж такі зьявіцца, мы распачнем кампанію разам з нашымі эўрапейскімі моладзевымі партнэрамі, скіраванымі на перагляд стасункаў эўрапейскіх ВНУ з МДЛУ. Тое самае тычыцца і ўсіх астаніх беларускіх ВНУ, зь якіх выключаюць нашых актывістаў".
Отправить комментарий