Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Что такое либеральная Беларусь XXI века?
читать похожие материалы

цитата:
Капитализм - это то, чем занимаются люди, если их оставить в покое.
Кеннет Мигоут
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Проекты:
Видеотека
видеоролики и фильмы
Информатор
информационные дайджесты в PDF
«Беларусы.ЕУ»
Cайт для мониторинга акций оппозиции.
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

Бжазінскі падтрымаў Абаму

02/05/2008 - 19:38

Сёньня ў ЗША "супэраўторак", калі выбарцы ў палове штатаў выбіраюць кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары. Моладзь фанацее ад Абамы.

Апытаньні грамадзкае думкі паказваюць, што ў рэспубліканцаў па выніках гэтага аўторка можа канчаткова вызначыцца фаварыт гонкі - 71-гадовы сэнатар Джон Маккейн у большасьці штатаў апярэджвае свайго найбліжэйшага суперніка Міта Ромні. уУ2000 годзе Маккейн саступіў на перадвыбарх Бушу, цяпер ён мае ўсе шанцы стаць кандыдатам ад сваёй партыі. Па сваіх маральных, эканамічных і экалягічных поглядах ён нашмат больш памяркоўны за Буша, хоць у замежнай палітыцы мае рэпутацыю цьвёрдага прыхільніка сілавых мэтадаў. Трэба адзначыць, што Маккейна ня любяць нэакансэрватары і хрысьціянскія актывісты, якія складаюць электаральную базу рэуспубліканцаў.

Працэдура выбараў свая ў кожным штаце і кожнай партыі. У галасаваньні бяруць удзел дзясяткі мільёнаў людзей – ня толькі актывістаў, а і прыхільнікаў. Доўгі перадвыбарчы марафон дазваляе добра прамацаць кандыдатаў і выпрабаваць іх на трываласьць. Мільёны людзей фінансуюць сымпатычных ім кандыдатаў. Гэтак, кандыдат з дэмакратаў Барак Абама за адзін студзень атрымаў каля 32 млн даляраў ад 165 тысяч ахвярадаўцаў.

Хто выйдзе пераможцам супэраўторка ў дэмакратаў, ніхто прадказаць не бярэцца. Яшчэ два тыдні таму жалезныя шанцы, лічылася, мае Хілары Клінтан. Аднак магутны фінішны спурт Абамы зьмяшаў усе карты. Паводле сацыёлягаў, абое падышлі да чарговага этапу перадвыбараў з прыкладна аднолькавымі вынікамі і лідэр вызначыцца толькі на пазьнейшых этапах кампаніі.

Інтрыга ў тым, што ні жанчына (Клінтан), ні афраамэрыканец (Абама), ні 71-гадовы палітык (Маккейн) ніколі раней не станавіліся кіраўнікамі наймагутнейшай дзяржавы сьвету. Гэта добра паказвае, як зьмяніліся Штаты, дзе калісьці палітыка і дзяржаўнае кіраваньне былі прывілеяй белых мужчынаў, цесна зьвязаных з буйным капіталам.

Асаблівы энтузіязм маладых выбарцаў выклікае Барак Абама - 46-гадовы сэнатар з штату Ілінойс. Гэты маладжавы харызматык увасабляе для многіх "амэрыканскую мару". Народжаны ў надзвычай беднай сям'і, ён выбіўся ў людзі, бліскуча скончыў адзін з самых прэстыжных унівэрсытэтаў, аднак, у адрозьненьне ад большасьці сваіх аднагодкаў, пачаў кар'еру не з зарабляньня грошай, а з сацыяльнай работы ў родным Чыкага. Сваім душэўным стылем выступаў ён выклікае сымпатыю ня толькі афраамэрыканцаў. Чакаецца, што ў перадвыбарах возьме ўдзел рэкордная доля моладзі.

Абама заслужыў павагу дэмакратаў тым, што ад пачатку рашуча выступаў супраць уварваньня ў Ірак (Клінтаніха вайну напачатку падтрымала). Цяпер, калі вайна забрала жыцьці 4000 амэрыканцаў, 150 000 іракцаў і падарвала ваенную магутнасьць ЗША і імідж краіны ў сьвеце, Абама зрабіў антываенную карту адной з асноваў сваёй кампаніі. Таксама ён выступае за перамену стылю вядзеньня палітыкі і рэзка крытыкуе вашынгтонскі істэблішмэнт.

Сярод галоўных тэмаў перадвыбарных дэбатаў у ЗША, акрамя вайны з ісламскім тэрарызмам, -- пытаньні рэформы аховы здароўя, падатковай палітыкі, палітыкі ў сфэры іміграцыі.

Традыцыйна ў Амэрыцы вядомыя людзі адкрыта падтрымліваюць таго ці іншага кандыдата. Гэтак, да кампаніі Клінтан далучыліся рэжысёр Стывэн Сьпілбэрг, музыка Квінсі Джонз, сьпявачка Барбара Стрэйзанд, былая дзяржсакратарка ЗША Мадлен Олбрайт. Маккейну далі падтрымку губэрнатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер і былы мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліяні. А вось старэйшыны клану Кенэдзі, экс-кандыдат у прэзыдэнты Джым Керы, акторы Мэт Дэйман і Джордж Клуні, а таксама папулярная тэлевядучая Опра Ўінфры падставілі плячо Абаму. Раскол прайшоў нават празь сем'і: за Абаму выступае на мітынгах жонка Шварцэнэгера Марыя Шрайвэр.

Абаму падтрымаў і найважнейшы лабіст Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Зьбігнеў Бжазінскі. Былы памочнік прэзыдэнта Картэра па нацыянальнай бясьпецы пабачыў у маладым сэнатару тыя ж рысы, якія калісьці былі ўласьцівыя ягонаму шэфу: увага да правоў чалавека і этычных праблемаў. Паварот Картэра да правоў чалавека і падтрымкі дэмакратыі ва ўсім сьвеце ў свой час перадвызначыў маральную перамогу Захаду над камунізмам. На думку Бжазінскага, такі лідэр патрэбны Амэрыцы, а зь ёю і ўсяму дэмакратычнаму сьвету сёньня ня менш, чым у 1976 годзе, пасьля фіяска ў Віетнаме.

Ад выніку выбараў залежыць лёс Іраку: Клінтан і асабліва Абама выступаюць за вывад войскаў, тады як Маккейн, які правёў доўгія гады ў палоне ў часе віетнамскай вайны, хоча вайны да пераможнага канца, "нават калі прыйдзецца застацца ў Іраку на сто гадоў". “Ніколі не здавацца” – вось слоган ягонай кампаніі.

Мікола Бугай, Спрынгфілд (штат Ілінойс, ЗША)

 

 

Наша Ніва

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015