Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
В революциях мы сталкиваемся с людьми двух сортов: теми, кто их совершает и с использующими оные в своих целях
Наполеон I
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі стратэгічнае супрацоўніцтва

02/04/2008 - 04:04 / Радыё Свабода

У Сочы адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным.

 

Паводле афіцыйных крыніцаў, на сустрэчы абмяркоўваліся пэрспэктывы інтэграцыйнага ўзаемадзеяньня, а таксама стратэгічнае супрацоўніцтва дзьвюх краінаў у розных кірунках. Кіраўнікі краінаў абмеркавалі пашырэньне гандлёва-эканамічных сувязяў, кантакты ў абарончай сфэры, транзыт празь беларускую тэрыторыю, уладкаваньне вонкавых межаў, каардынацыю дзеяньняў на міжнароднай арэне ў рамках сумеснай замежнай палітыкі.

Разглядалася магчымасьць удзелу Беларусі ў рэалізацыі нацыянальных праектаў і фэдэральных праграм Расеі. Паводле бакоў, такі ўдзел мог бы закрануць пастаўкі ў Расею беларускай сельгастэхнікі і харчаваньня. Таксама абмяркоўвалася пытаньне ўзаемадзеяньня ў сфэры спорту і турызму. Ніякіх іншых падрабязнасьцяў пакуль не што паведамляецца.

Пазьней да размовы кіраўнікоў дзяржаваў далучыліся расейскі прэм’ер-міністар Віктар Зубкоў і ягоны намесьнік, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.

На пытаньне, хто быў ініцыятарам візыту, кіраўнік прэзыдэнцкай прэс-службы Павел Лёгкі сказаў, што візыт адбываецца “ў разьвіцьцё тых дамоўленасьцяў, якія былі дасягнутыя ў Менску. Пуцін наведаў зь візытам Менск і адпаведна Аляксандар Рыгоравіч накіраваўся ў Расею. Гэта абмен візытамі”.

Нагадаем, у сьнежні мінулага году Ўладзімер Пуцін пабываў у Менску з афіцыйным візытам.

Палітоляг з Масквы  Андрэй Суздальцаў мяркуе, што расейскі бок чакае ад А.Лукашэнкі пэўных адказаў:

“Перад Лукашэнкам было пастаўлена пытаньне – з кім ён? Альбо ён далей разьвівае інтэграцыйны праект, альбо ён займаецца сваёй дзяржавай і ніякіх адносінаў да Расеі ня мае. Сытуацыя павінна быць вырашаная, тым больш напярэдадні прыходу да ўлады новай эліты. Бо эліта, якая ідзе зь Мядзьведзевым, не зусім супадае з кланам Пуціна. Ідзе перадача ўлады, і з гэтым пакетам улады павінна перадавацца пытаньне пра Беларусь. Гэта будзе жорсткая размова. Чым завершыцца – невядома. Але тое, што Лукашэнка сустракаўся ў пятніцу з паслом ФРН, у Маскве заўважылі”.

Сёньня кіраўнік Беларусі наведаў горна-турыстычны цэнтар “Гранд гатэль Паляна” ля Сочы і паезьдзіў на лыжах з расейскім прэм’ер-міністрам Віктарам Зубковым. На адным з горных схілаў Аляксандар Лукашэнка дачакаўся кандыдата ў прэзыдэнты Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Кіраўнік Беларусі сказаў:

“А мы цябе шукаем, шукаем па ўсіх гарах, ня можам знайсьці”.

Дз.Мядзьведзеў прапанаваў папіць гарбаты. А.Лукашэнка пагадзіўся, але папярэдзіў – без фанатызму. Як паведамляюць расейскія мэдыі, за кубкам зялёнай гарбаты А.Лукашэнка, В.Зубкоў і Дз.Мядзьведзеў абмеркавалі “асаблівасьці сочынскіх трасаў”.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015