Віктар Івашкевіч ачоліў Мінскую гарадскую арганізацыю Партыі БНФ
02/04/2008 - 03:58 / ЕРБМінскую гарадскую арганізацыю Партыі БНФ ачоліў Віктар Івашкевіч. Папярэдні яе кіраўнік, Вадзім Канапацкі, стаў яго намеснікам. Івашкевіч быў абраны на справаздачна-выбарнай канферэнцыі.
Перад ім пастаўленая задача ўмацавання сталічнай арганізацыі, якая мусіць узяць на сябе асноўную частку працы па падрыхтоўцы да святкавання 90-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама падрыхтоўка да будучых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.
Отправить комментарий