У Горадні спрабавалі перашкодзіць выступу Шалкевіча
02/03/2008 - 06:57 / Радыё СвабодаСяргей Астраўцоў
У Горадні распачалі кампанію “Год незалежнасьці-2008” канцэртам менскага гурта “Рэха” і барда Віктара Шалкевіча.
Падзея была прымеркаваная да 170-годзьдзя нараджэньня Кастуся Каліноўскага.
Канцэрт распачаўся са спазьненьнем. На месца прыбыла цэлая каманда: супрацоўнік ідэалягічнай службы, пажарнікі, міліцыянты.
Арганізатару мерапрыемства Паўлу Мажэйку зь цяжкасьцю ўдалося дамовіцца, каб выступ музыкаў дазволілі правесьці.
Отправить комментарий