Зьмітра Жалезьнічэнку тэрмінова вяртаюць у Жлобін
01/30/2008 - 06:31 / Прэс-група Партыі БНФ29 студзеня, Менск. Зьмітра Жалезьнічэнку ў тэрміновым парадку вязуць зь менскага вайсковага шпіталю ў вайсковую частку ў Жлобін. Па меркаваньні адказвана сакратара Ўправы Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча зьвязана гэта зь вялікай увагай да падзеяў вакол Зьмітра Жалезьнічэнкі з боку журналістаў і кіраўніцтва Партыі БНФ. Нагадаем, сёньня Вінцук Вячорка, Уладзімер Лабковіч, Аляксей Янукевіч і Алесь Каліта спрабавалі трапіць у шпіталь, але іх не пусьцілі, спаслаўшыся на карантын. А журналісту Радыё "Свабода" ўдалося сфатаграфаваць Зьмітра і нават узяць кароткае інтэрвію.
Отправить комментарий