Парлямэнцкія выбары пройдуць напрыканцы верасьня
01/29/2008 - 04:38 / Радыё СвабодаДа такой высновы прыйшлі сёньня кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка і старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Раней спадарыня Ярмошына некалькі разоў заяўляла, што найлепшы дзень для выбараў у Палату прадстаўнікоў – 12 кастрычніка. Аднак сёньня А.Лукашэнка згадаў, што Канстытуцыя прадугледжвае правядзеньне выбараў у два туры. Таму больш прымальным выглядае дзень напрыканцы верасьня.
Згодна з Канстытуцыяй дату выбараў вызначае сваім указам прэзыдэнт Беларусі. Асноўны закон не вызначае дакладную дату правядзеньня выбараў. У ім прадугледжана толькі мяжа, пазьней за якую праводзіць выбары нельга.
Калі выбары сапраўды пройдуць напрыканцы верасьня, дык афіцыйная выбарчая кампанія пачнецца напрыканцы чэрвеня – за тры месяцы да выбараў.
Отправить комментарий