Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Большая часть тиранов вышла, собственно говоря, из демагогов, которые приобрели доверие народа тем, что клеветали на знатных.
Аристотель
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« сентябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

“Сем худых гадоў”


01/28/2008 - 05:52 / Радыё Свабода

Насуперак чаканьню чытача, размова гэтым разам – не пра беларускі крызыс, які адны ва ўпор ня бачаць, іншыя ўжо гадоў 15 канстатуюць, трэція ад яго беларускі народ самааданна ратуюць, а чацьвертыя абяцаюць нават паглыбіць. У выніку слоўца страціла свой першапачатковы сэнс і стала сынонімам ціто эканамічных праблемаў наагул, ціто незадавальненьня агульным станам рэчаў і жаданьня пераменаў. Але размова не пра гэта, а пра глябальны, усясьветны эканамічны крызыс.

цитата
Усясьветны капіталізм сапраўды навучыўся лякалізаваць крызысы, але ў ім зьявіліся і новыя чыньнікі, на якія выпрацаваныя “лекі” могуць і не паўзьдзейнічаць.

Варта заўважыць, што якраз гэтая тэма ўсе гады незалежнасьці ляжала па-за межамі беларускіх інтэлектуальных даляглядаў, горача спрачаліся пра шляхі і якасьць нацыянальнага капіталізму ды пра ўплыў на яго здароўя і хваробаў расейскай эканомікі. У той жа час наконт эканомікі ўсясьветнай, а тым больш заходняй, назіраўся кансэнсус па змаўчаньні: для апанэнтаў улады яна ўяўлялася наагул “зьзяючым горадам на пагорку”, але і ўлада, вуснамі сваіх прапагандыстаў млява папікаючы “грязный мир чистогана”, па сутнасьці менавіта ў ім бачыла ўзор эканамічнай эфэктыўнасьці і дабрабыту. Літаральна ў кожнай прамове Аляксандра Лукашэнкі прарываецца – “зрабілі па-эўрапейску” (гэта значыць добра), “атрымалася ня горш, чым на Захадзе” і г.д.

Між тым закон цыклічнага разьвіцьця капіталізму, адкрыты нямодным цяпер Марксам, ніхто не адмяняў. Праўда, з часоў прарока камунізму і нават з часоў вялікага крызысу канца 20-х - пачатку 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя капіталізм істотна зьмяніўся, роля дзяржавы істотна павялічылася, зьявіліся сродкі, каб не даваць крызысам набываць катастрафічныя формы.

Наша ўпэўненасьць, што “гэта ня можа быць, бо ня можа быць ніколі”, грунтуецца не ў апошнюю чаргу на тым, што на нашым вяку нічога падобнага не было. Перажыўшы крах камуністычнай сыстэмы, якая здавалася тысячагадовым царствам, мы ўжо цяпер ведаем, як гэта бывае і што наагул такое магчыма. З 30-х гадоў крызысу, сувымернага зь Вялікай дэпрэсіяй, у сьвеце не назіралася. Стагфляцыя (спалучэньне імклівай інфляцыі і спаду) канца 70-х была ўсё ж зьявай менш катастрафічнай, да таго мы, жывучы за “жалезнай заслонай”, не маглі па-сапраўднаму ацаніць яе маштабы і наступствы.

Але калі нешта не адбывалася даўно, а на нашым вяку – і ніколі , то гэта не азначае, што гэта ніколі і не адбудзецца.

Усясьветны капіталізм сапраўды навучыўся лякалізаваць крызысы, але ў ім зьявіліся і новыя чыньнікі, на якія выпрацаваныя “лекі” могуць і не паўзьдзейнічаць. Знакаміты фінансавы “пірат” Джордж Сорас тлумачыць крызыс, які цяпер насоўваецца на сьвет, не праблемамі на амэрыканскім рынку нерухомасьці, гэта, на ягоны погляд, падстава, а не прычына, а зьяўленьнем новых фінансавых інструмэнтаў і інстытутаў, якія практычна немагчыма кантраляваць, якія зрабілі ўсясьветны фінансавы рынак больш канкурэнтным, больш цікавым для спажыўцоў у добрыя часы, але і менш устойлівым.

цитата
Усясьветны крызыс, калі ён адбудзецца, будзе мець і шматлікія палітычныя наступствы. Ідэалягічна крызыс можа надаць другое дыханьне беларускай уладзе, ідэалёгія свабоднага рынку ў сьвеце і бяз крызысу апошнія гады адступае пад ціскам этатысцкіх дактрынаў.

На гэтым тыдні рэкордны абвал азіяцкіх фінансавых рынкаў мог бы стаць пралёгам надзвычай непрыемных рэчаў, калі б Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША ня зьбіла панічныя настроі, рэзка зьнізіўшы ўліковую стаўку. Можа і абыйшлося, можа і наагул абыйдзецца. Але на думку экспэртаў усё толькі пачынаецца.

І што ж будзе? Для Беларусі на першым этапе – нічога. І яе шчасьцем стане як раз яе няразьвітасьць, слабая ўключанасьць ва ўсясьветны найперш фінансавы рынак. На Расеі, чыя прысутнасьць на гэтым рынку значна большая, азіяцкая паніка адбілася наўпрост – абвалам каціровак самых лепшых і стабільных кампаній (“блакітных фішак”). Ну а што беларусам гэтыя жарсьці? Наша, так бы мовіць, “блакітная фішка” – свая бульба ў гародзе ды кабанчык, на ёй выгадваваны.

Гэта і сапраўды так, але толькі на першым этапе сцэнару. Эканоміка Беларусі – не аўтаркічная, міжнародны гандаль складае ледзь не палову яе. А вось умовы гэтага гандлю ад крызысу, калі ён сапраўды надыйдзе, залежаць будуць наўпрост. Ужо і цяпер знаходзіць зьнешнія рынкі для збыту беларускай прадукцыі робіцца ўсё цяжэй. У крызысным сьвеце яны проста закрыюцца і падзеньнем попыту на імпарт і высокімі мытнымі тарыфамі. Праўда, патаньнее і імпарт у Беларусь, але як складзецца балянс гэтых падзеньняў, ня ведае ніхто.

Усясьветны крызыс, калі ён адбудзецца, будзе мець і шматлікія палітычныя наступствы. Ідэалягічна крызыс можа надаць другое дыханьне беларускай уладзе, ідэалёгія свабоднага рынку ў сьвеце і бяз крызысу апошнія гады адступае пад ціскам этатысцкіх дактрынаў. Досьвед глябальнага крызысу 30-х гадоў падказвае, што такі час – час менавіта апошніх поглядаў, час спадзеву людзей на дзяржаву. У пэўным сэнсе крызыс 30-х прывёў да ўлады Гітлера.

Хаця і ў палітычным пляне магчымы ўплыў крызысу – рэч неадназначная, азіяцкі крызыс канца 90-х зьмёў у Інданэзіі дыктатуру Сухарта (які дарэчы як раз сёньня памёр), якая здавалася вечнай і пры гэтым цалкам этатысцкай.

Крызыс – рэч бязьлітасная, але ў нейкім сэнсе справядлівая, гэта судны дзень пераацэнкі каштоўнасьцяў. Праўда, ягоная мудрасьць ніколі не супадае з чаканьнямі людзей і часта – з прагнозамі экспэртаў, тут ацэнка – толькі a posteriori, зьнішчыў нешта крызыс, ну значыць і не жылец тое было.

Як “ацэніць” усясьветны крызыс сучасную Беларусь – невядома. Але выпрабаваньні будуць цяжкімі, і зьмена “сямі тлустых гадоў” на “сем худых” уяўляецца вельмі імавернай.

Юры Дракахруст

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015