|
|
|
Менск: працэсы над маніфэстантамі01/23/2008 - 03:16 / Радыё Свабодаёньня ў Цэнтральным судзе Менску адбываліся працэсы над затрыманымі пасьля мітынгу 21 студзеня. Бальшыня пакарана штрафамі ад 20 да 50 базавых велічыняў.
Адзін з затрыманых, моладзевы актывіст Андрэй Кім, акрамя штрафу, пакараны арыштам на 10 сутак. Міліцыянты склалі на яго ажно тры пратаколы: за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах 10 і 21 студзеня, а таксама за тое, што ён нібыта лаяўся матам. Яшчэ дзевяць чалавек, затрыманых учора, пакараныя штрафамі за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. Штраф у 20 базавых велічыняў (700 тысячаў рублёў) далі маладым актывістам беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Мікалаю Дземідзенку з Полацку, Аляксандру Любенчуку зь Пінску, сябру руху “За свабоду” Канстанціну Балагуру зь Берасьця, а таксама Вадзіму Бароўскаму. Сябра Маладога фронту Алесь Круткін, а таксама Аліна Гладкая і Ліля Субач зь Менску аштрафаваныя на 30 базавых велічыняў. Штрафам у 40 базавых (адзін мільён 400 тысячаў рублёў) пакараныя Юры Бакур зь Берасьця і былы прадпрымальнік Міхаіл Субач зь Менску. Яшчэ большы штраф, 50 базавых, атрымаў сябра руху “За свабоду” Андрэй Шарэнда зь Берасьця. Некаторых затрыманых судзілі за ўдзел у дзьвюх акцыях адразу: 10 і 21 студзеня. Да прыкладу, муж і жонка Міхаіл і Ліля Субачы, аштрафаваныя агулам на 40 і 30 базавых велічыняў. За ўдзел у акцыі 10 студзеня яны атрымалі, адпаведна, 20 і 10 базавых. Іх затрымалі ў ГУМе пасьля ўчорашняй акцыі нібыта па падазрэньні ў выкраданьні мабільнага тэлефону. На судзе над Міхаілам Субачам міліцыянты блыталіся ў паказаньнях, а Пасьля судовага пасяджэньня Міхаіл Субач сказаў: “Супрацоўнікі міліцыі пры складаньні пратаколаў, калі мы хацелі зь імі азнаёміцца, ужывалі фізычную сілу, таўхалі, білі ў сьпіну”. Затрыманыя скардзіліся на жорсткае абыходжаньне зь імі ў міліцыі. 18- гадовы Мікалай Дземідзенка сказаў: “Калі разглядаць астатнія суды пасьля 10-га, то сёньня суд да нас ставіўся даволі ляяльна. Даў базавыя, а ня суткі. Я думаю, гэта зьвязана зь нейкімі палітычнымі матывамі. Зразумела, што гэта ўсё зьверху ідзе. Учора вельмі жорстка з намі абыходзіліся ў Цэнтральным РУУСе. Грубасьць, брыдкаслоўе, лаянка на кожным кроку”. 19-гадовы Аляксандар Любянчук, якога затрымалі пасьля акцыі на вуліцы Няміга нібыта па падазрэньні ў выкраданьні мабільнага тэлефону, апавёў: “Бальшыня міліцыянтаў вельмі злосна да нас ставілася. Яны наагул былі як зьвяры ў Цэнтральным РУУСе. На Акрэсьціна, куды нас адвезьлі на ноч, параўнальна з Цэнтральным РУУСам было лепш. Мяне, як самага малодшага, амаль не краналі, а хлопцаў білі. Калі нас ужо прывезьлі ў суд і мы падымаліся, дык аднаго хлопца міліцыянт проста схапіў за горла і пачаў душыць. А калі яго жонка залямантавала, то міліцыянт адпусьціў”. Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, які назіраў за тым, як судзілі затрыманых у Цэнтральным судзе, сказаў: “Я бясконца зьдзіўляюся нашым уладам. Наколькі аднолькавыя прысуды мы бачылі пасьля акцыі 10 студзеня, і ў пераважнай большасьці гэта былі арышты на суткі, і тэрміны былі даволі суровыя. І сёньня мы бачым абсалютна іншую сытуацыю, калі, зноў жа пад капірку, усім удзельнікам акцыі 21 студзеня выносяцца штрафы. Відавочна, што самі суды тут нічога не вырашаюць. І сутнасьць справы выслухоўваецца чыста фармальна, а фактычна рашэньні прымаюцца ў іншых кабінэтах. А якія былі матывы, чаму іх цяпер не арыштоўваюць а штрафуюць, пра гэта можна толькі здагадвацца”. Выдрукаваць гэты артыкул Пераслаць сябру |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий