Тры гады ўзмоцненага рэжыму – за карыкатуры на прарока
01/19/2008 - 01:16 / Радыё СвабодаМенскі гарадзкі суд пакараў былога намесьніка рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова трыма гадамі пазбаўленьня волі.
Упершыню ў сучаснай Беларусі ўжыты артыкул Крымінальнага кодэксу аб распальваньні рэлігійнай варожасьці. Прычым Аляксандра Зьдзьвіжкова прызналі вінаватым у тым, што ён зрабіў гэтае злачынства праз злоўжываньне службовым становішчам, што абцяжвае яго віну. За гэта маглі даць і 10 гадоў зьняволеньня. Далі тры. Аднак адбываць пакараньне журналіст будзе ў калёніі не звычайнага, а ўзмоцненага рэжыму.
Отправить комментарий