У Маскоўскі РАУС дастаўленыя каля сямі ўдзельнікаў акцыі прадпрымаль
01/11/2008 - 03:43 / ЕРБПаводле інфармацыі Камітэта ў абарону рэпрэсаваных у Маскоўскім РАУС Мінска знаходзіцца каля шасці чалавек, затрыманых сёння падчас акцыі прадпрымальнікаў.
Сярод іх адзін непаўналетні, якога збілі супрацоўнікі спецназу яшчэ на плошчы. Па словах яго бацькоў, хлопчык хворы на анкалогію.
У Маскоўскім РАУС таксама знаходзіцца затрыманы раней лідэр грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.
Дзяжурны міліцыянт на пытанне журналістаў, колькі затрыманых знаходзіцца ў аддзяленні, павесіў трубку.
Отправить комментарий