Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Кризис реальности
читать похожие материалы

цитата:
Да той пары, пакуль ты не прыняў канчатковага рашэньня, будзеш пакутваць ад сумніваў, будзеш увесь час памятаць аб тым, што ёсьць шанец павярнуць назад, і гэта не дазволіць табе працаваць эфектыўна. Але ў той момант, калі ты канчаткова вырашыш прысьвяціць сябе сваёй справе, Лёс аказваецца на тваім баку. Пачынаюць адбывацца такія рэчы, якія не маглі бы здарыцца пры іншых абставінах... На што б ня быў здольны, аб чым бы ты ня марыў, пачні здзяйсьняць гэта. Адвага надае чалавеку моц і нават магічную ўладу. Рашайся!
Іаган Гётэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Актывіста апазіцыі асудзілі без яго ведама

01/08/2008 - 22:17 / milinkevich.org

Актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк аказаўся вінен дзяржаве больш за паўмільёна рублёў. Пра гэта ён выпадкова даведаўся днямі.

Спадар Алесь атрымаў пастанову суддзі Мастоўскага раённага суда Гарадзенскай вобласці А. Г. Боцька пра тое, што ён пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь паводле ч.1 артыкула 23.24 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “за парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходаў”. Актывіста абвінавацілі ў арганізацыі сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада Масты.
Суддзя вырашала правесці слуханні па справе Алеся Зарэмбюка ў ягоную адсутнасць. Яна матывавала сваё рашэнне тым, што абвінавачаны ухіляецца ад яўкі і няма ніякай магчымасці ажыццявіць ягоны прымусовы прывод. Заява суддзі здзівіла спадара Алеся.

– Я нікуды не хаваўся і ні ад чаго не ўхіляўся. Павесткі ў суд мне ніхто не прыносіў. Таму такая пазіцыя суддзі мне не зразумелая, – кажа Алесь Зарэмбюк.
Мала таго, што на працэсе не былі прадстаўлены інтарэсы абвінавачанага, у якасці сведак выступалі выключна міліцэйскія работнікі. Гэта капітан міліцыі А. Данільчык, міліцэйскі відэааператар Е. Самошкін і супрацоўнік Мастоўскага РАУС В. Трубянок. З такімі удзельнікамі слуханні прайшлі хутка, гладка і з прадбачным вынікам.

– Я не рабіў прамоваў, не заклікаў людзей на сустрэчу. Не было іншых прыкмет таго, што я з’яўляюся арганізатарам, таму я не згодны з рашэннем суда. У бліжэйшы час я планую падаваць скаргу на гэтае рашэнне ў Гродзенскі абласны суд, – паведамляе Алесь Зарэмбюк.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015