Расьцяжка "Свабоду Фінькевічу!" у цэнтры Менску
01/06/2008 - 04:09 / Малады ФронтРасьцяжка зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” была вевешаная актывістамі Маладога Фронту ўчора ўвечары ў самым цэнтры Менску, на перакрыжаваньні вуліцаў Маскіма Багдановіча й Веры Харужай.
Расьцяжка правісела каля паловы гадзіны, за гэты час яе пасьпела ўбачыць даволі вялікая колькасьць людзей, дзякуючы таму, што быў абраны даволі зручны час, калі людзі вярталіся з працы. Пазьней расьцяжку зьнялі супрацоўнікі міліцыі. Маладафронтаўцы працягваюць сваю штодзённую кампанію ў абарону самага маладога палітвязьня Беларусі, аднаго зь лідэраў моладзевага нацыянальнага руху Артура Фінькевіча. Нагадаем, што пасьля абвяшчэньня незаконнаг прысуду маладафронтаўцу, паплечнікі Артура абвесьцілі аб пачатку хвалі штодзённых акцыяў у абарону Фінькевіча.
О, донна Анна, я
О, донна Анна, я умираю! (с)
Отправить комментарий