Затрымалі за 10 улётак
12/31/2007 - 04:37 / Мілінкевіч.оргСёння ўвечары на вуліцы Гарадскі Вал затрымалі актывіста Ільлю Шчарбінскага. Міліцыянты рабілі дагляд рэчаў у пошуках халоднай зброі, а знайшлі некалькі ўлётак пра скасаванне льгот.
Купка маладых людзей чымсьці выклікала падазрэнне ў нарада міліцыі. Праваахоўнікі папрасілі маладзёнаў паказаць свае кішэні і асабістыя рэчы. Знойдзеныя ў торбе Ільлі Шчарбінскага ўлёткі інфармацыйнай кампаніі супраць адмены льгот Руху “За Свабоду” сталіся падставай для затрымання юнака.
– Мяне адвялі ў апорны пункт міліцыі, адкуль на службовай машыне адвезлі ў Центральнае РУУС. Там збіраліся нават узяць адбіткі пальцаў, але, мабыць, адумаліся. Пры мне было знойдзена ўсяго 10 улётак. Матэрыялы канфіскавалі, бо палічылі іх прадукцыяй без выходных дадзеных. З мяне ўзялі вусныя тлумачэнні і адпусцілі, – распавёў Ільля Шчарбінскі.
Нагадаем, што мінскімі актвістамі Руху працягваецца кампанія супраць адмены льгот. Перыядычна ладзяцца пікеты, перфомансы, распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы.
Отправить комментарий