"Чорны спіс " беларусаў яшчэ не гатовы
12/31/2007 - 04:31 / Першы каналБанк дадзеных аб грамадзянах, якім часова абмежаваны выезд за мяжу, пакуль канчаткова не сфармаваны.
Гэтую заяву зрабіў учора міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што нават калі некага няма ў спісе невыязных, людзі, якія не павінны пакінуць межы краіны, не змогуць гэтага зрабіць. У сваю чаргу, старшыня пагранкамітэта Ігар Рачкоўскі пацвердзіў інфармацыю пра тое, што аўтаматызаваная сістэма ўліку грамадзян поўнасцю гатова да работы. Сёння на сумеснай калегіі двух праваахоўных ведамстваў толькі ўдакладняліся нюансы сумеснага ўзаемадзеяння
Отправить комментарий