Лукашэнка падпісаў указ №666
12/30/2007 - 03:15 / Белтам зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2008 год
У адпаведнасці з планам у 2008 годзе прадугледжана падрыхтоўка 9 новых цэласных законапраектаў (у тым ліку "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой", "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь", "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь", "Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе", "Аб мерах прымусовага ўздзеяння адносна хранічных алкаголікаў і наркаманаў, якія сістэматычна парушаюць грамадскі парадак або правы іншых асоб", "Аб статусе ваеннаслужачых".
Запланавана ўнясенне на разгляд у парламент 31 законапраекта (з іх 5 новых праектаў законаў), распрацаванага па плану на 2007 год (уключаючы законапраекты "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", "Аб меліярацыі зямель", "Аб выкарыстанні атамнай энергіі", "Аб таварных біржах", "Аб асновах судова-экспертнай дзейнасці").
Таксама прадугледжана ўнясенне ў парламент прэзідэнтам 10 законапраектаў - "Аб асновах адміністрацыйных працэдур", "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь", "Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2007 год", "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2009 год", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях падаткаабкладання" (уносіцца адначасова з праектам Закона "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2009 год"), "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі", ""Аб дзяржаўнай ахове", "Аб статусе ваеннаслужачых", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях", "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюджванню рабскай працы, прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі".
Акрамя таго, будзе распрацавана канцэпцыя праекта Закона "Аб аграпрамысловай вытворчасці".
Як адзначылі ў прэс-службе прэзідэнта, план у цэлым накіраваны на ўстараненне прабелаў у прававым рэгуляванні розных грамадскіх адносін, прывядзенне законаў у адпаведнасць з рашэннямі кіраўніка дзяржавы, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзаемнае ўзгадненне законаў.
Отправить комментарий