12/12/2007 - 02:28
У гэтыя чацьвер і пятніцу мае адбыцца візыт Пуціна ў Менск. Упершыню за некалькі гадоў Пуцін едзе ў Менск ажно на два дні, а не на некалькі гадзінаў. Пуцін едзе да Лукашэнкі, а не Лукашэнка да Пуціна. Гэта азначае, што Пуцін будзе пра нешта ўпрошваць Лукашэнку, а не наадварот.
Расея на парозе ўсталяваньня яшчэ больш яскрава дыктатарскага рэжыму, дзе дэмакратычныя атрыбуты будуць яшчэ меней значнымі і павярхоўнымі на фоне ўсё болей таталітарнай сутнасьці. Парлямэнцкія выбары былі ўпершыню адкрыта прызнаныя недэмакратычнымі на Захадзе. Пуцін вымушаны зыходзіць з пасады прэзыдэнта, але хоча (ці вымушаецца атачэньнем) застацца ў нейкай важнай ролі. Ва ўмовах гэткае пераканфігурацыі структуры ўлады непазьбежнае абвастрэньне міжклянавай барацьбы ўнутры эліты, і гэта ўжо можна назіраць, у прыватнасьці, па скандальнаму інтэрвію Алега Шварцмана, і па арышту намесьніка міністра фінансаў Сяргея Страчака.
Да чаго можа яму спатрэбіцца схіляць Лукашэнку за пару дзён перад датэрміновым пачаткам працы новага скліканьня Думы і зьездам партыі “Единая Россия”, на якім Мядзьведзеў будзе афіцыйна вылучаны не пераемніцтва Пуціна?
Гэта ў любым выпадку ня будзе дзяжурнай цырымоніяй ці звычайнай шэраговай сустрэчай па абмеркаваньню бюджэта "Саюзнай дзяржавы". Здаюцца верагоднымі некалькі варыянтаў што да парадку дня гэтай сустрэчы - таго, да чаго Пуцін мае схіляць Лукашэнку.
1. Улагоджваньне пераходу на рынкавыя адносіны, каб беларускі рэжым не пачаў інфармацыйнай вайны ці пагатоў не ўчыніў праблемаў з транзытам газу на Захад у пэрыяд ухільнасьці Пуціна і яго хунты. У бліжэйшы адказны час Крэмль ня можа дазволіць сабе газавы канфлікт, як летась, і таму мусіць зараз уладзіць стасункі з Лукашэнкам, каб пераход на новыя цэны на газ цяпер прайшоў гладка. Гэты варыянт падаецца найбольш верагодным. Хаця нельга забывацца і пра іншы варыянт:
2. Здача незалежнасьці Беларусі. Хаця такі варыянт і падаецца малаверагодным з прычыны таго, што ані маральна, ані юрыдычна рэжымы да гэтага не гатовыя, аншлюс Беларусі даў бы асабіста Пуціну ўсплеск падтрымкі і легітымацыю ў якасьці "зьбіральніка зямель" і "нацыянальнага лідара". Кім бы ня быў ініцыяваны ўкід інфармацыі пра нібыта гатовасьць “Канстытуцыйнага акту” да падпісаньня (хутчэй за ўсё гэта быў беларускі бок), гісторыя паказвае, што ня варта ані пераацэньваць інтэлектуальныя здольнасьці і маральнасьць сучаснага расейскага кіраўніцтва, ані недаацэньваць іх здольнасьць "праціснуць" патрэбнае рашэньне, калі гэта трэба. Ні ў якім разе нельга выключаць, што варыянт з “Саюзнай дзяржавай” яшчэ стаіць на парадку дня і ў гэтыя дні плянуецца радыкальны прарыў на гэтым фронце.
Хаця можа апынуцца, што размова пойдзе і проста пра прыняцьце яшчэ аднаго гучнага дэкляратыўнага, але пустога дакумэнта "аб канчатковым аб’яднаньні", які б ня меў нейкіх палітычных наступстваў (прынамсі ў першым паўгодзьдзі 2008 г.), але мог бы даць гучны PR-эфэкт напярэдадні перакваліфікацыі Пуціна з прэзыдэнта ў “нацыянальныя лідары”.
У любым выпадку, неабходна захоўваць пільнасьць, а зьняпраўджаньне чутак пра прыняцьце "канстытуцыйнага акта" не павінна значыць "адбой": сустрэча Пуціна і Лукашэнкі можа апынуцца лёсавызначальнай для адносінаў Беларусі і Расеі.
российские
российские "вести" все же подтвердили эту встречу, которая может иметь весьма серьезные последствия для белорусов (не говорю о независимости, поскольку этот атрибут волнует далеко не каждого гражданина Беларуси).
тем более, что уже назначено досрочное заседание "новой ""думы"", готовой по приказу ратифицировать принятые в Минске решения. и здесь все будет зависеть от того, трахнет пуцька луку, или нет....
по-поводу же надежд на влияние российской "демократии" на оздоровление обстановки в Беларуси, надеюсь, после "выборов", и, особенно после назначения "нового президента", даже слепцы в белорусской оппозиции прозреют и забудут попытки получить помощь...
Отправить комментарий