11/15/2007 - 18:33
Апошнім часам, назіраючы за музычнымі парталамі, форумамі, гасьцёўнямі я заўважыў пэўную тэндэнцыю. Шмат хто з чытачоў лічыць, што культура Хіп-Хоп’а й музыка Rap не натуральная для “белых”, зразумела ж і для Беларусаў. А я лічу, што кожная музыка натуральна для усіх, бо ўсё залежыць ад густаў. Але калі ўжо йсьці гэтым шляхам, дык атрымоўваецца, што й Rock, які не адну дэкаду дамінаваў у Беларусі таксама ненатуральны для нас. Ужо бачу гэтыя чырвоныя вочы й разьзінутыя рты. “– Як?! Чаму?! Гэта жарт?” Не, не жарт. І каб даказаць вам гэта, я заглыбіўся ў шлях эвалюцыі сучаснай музыкі.
З пачатку быў Фольк (Folk). Фольк менавіта з афрыканскага кантынэнта. Паколькі перкусыя, без якой мы не можам зараз сабе ўявіць сучасную музыку, была асаблівасьцю менавіта паганскіх, язычніцкіх племён, якія захаваліся ў Афрыцэ да нашых часоў, а не так як на Эўрапейскім кантынэньце, якія амаль цалкам зніклі дзякуючы Крыжакам, лічу, што сучасную музыку дала нам менавіта чорная земля Афрыкі. А Эўрапейская памёрла разам з Шапэнам, Бахам, Моцартам і іншымі.
Афрыканскія нявольнікі, якіх першыя караблі прывезьлі ў сучасную Амерыку ў 1619 годзе, прывезьлі з сабою таксама свой фальклёр.
З цягам часу, напрыканцы дзевятнацтага стагодзя пачаў зьяўляцца Блюз (Blues), які карыстаў з фолька дзьвумя рукамі. Айцамі Блюза былі, патомкі нявольнікаў з Афрыкі. Пра Афрыку я кажу адмыслова, каб яшчэ раз даказаць вам, што ЎСЕ (кажу гэта вялікімі літарамі) сучасныя музычныя гатункі маюць там свае карані.
Амаль адначасова з Блюзам пачаў разьвівацца Госпэл (Gospel [godspel]). Від сакральнай музыкі чорных, пратэстанскіх гмін.
На пачатку ХХ ст., са спалучэньня Блюза й у большай частцы Госпэла нарадзіўся Джаз (Jazz), таксама музыка чорных.
Пасьля заканчэньня другой сусьветнай вайны, са спалучэньня Джаза й Блюза нарадзіўся папулярны гатунак, які з посьпехам існуе да сёняшніх дзён. А называўся ён Rhythm and Blues, у скароце R&B. І тут я не маю на ўвазе, папулярную сёньня субкультуру R&B, абрывіатура якой разшыфроўваецца Rich and Beauty і называе клюбны Хіп-Хоп (так званы Кранк [crunk], або Баўнс [bouns]) Р’энд’Б. А менавіта тую музыку якую выконвалі такія вядомыя яе прадстаўнікі як Ray Charles, Ruth Brown, The Drifters i The Coasters, а сучаны Рытм анд Блюз – гэта: Ashanti, Chris Brown, Ciara, Lauryn Hill, Usher, а не 50 Cent, Paul Wall, Snoop Dogg ці Puff Daddy.
Менавіта з гэтага гатунка, пры дапамозе Блюза й Джаза нарадзіўся Рок (Rock) – Рок’н’Рол (Rock’n’Roll). Які яшчэ тады называлі белым Рытм энд Блюзам [white r’n’b]. Прэкурсорамі Рок-н-Рола былі між іншым Chuck Berry (чорны), Elvis Presley (белы), Little Richard (чорны) і іншыя.
 |
Эўрапейская музыка памёрла разам з Шапэнам, Бахам, Моцартам і іншымі |
 |
У Р’н’Б, пры спалучэньні з Госпэл, таксама бярэ свой пачатак музыка Соўл (Soul). Гэта адбываецца ў шэсьдзесятых гадах.
У шэсьдзесятых зьяўляецца таксама Блэк Рок (Black-Rock) i Jazz-Fusion, спалучэньне Джаза й Рока. Прадстаўніком якога быў наш земляк, легендарны ў Польшчы музык – Чэслаў Немэн (Czesław Niemen).
У семідзесятых, з Р’н’Б вылучыўся таксама стыль – Діско (Disco). А першы діско гіт выканала сьпявачка Р’н’Б - Donny Summer, песьня называлася “I Love to Love Me, Baby”. Першапачаткова музыка Діско была створана на патрэбы Ді-Джэяў, для іх брэйкаў і вылучаў яе электранічны рытм. Вінілы гэтыя пускалі ў розных тэмпах, для хуткіх і павольных танцаў. Пазьней, пад канец семідзесятых гэты стыль да пэрфекцыі давёў гурт БііДжыс [Bee Gees].
Але я хачу сканцэнтравацца на іншым музычным стылю, які таксама вылучыўся ў семідзесятых, са спалучэньня Рытм энд Блюза, Соўлу й Джаза, пабудаваны на характэрыстычных рытмавых структурах, глыбокім басе, кароткіх , рэзаных гітарных акордах, і разбудаваных духавых сэкцыях. Неаднакратна выкарыстоўваліся ў ім элемэнты псыхадэлічных гукаў і музыкі этнічнай афрыкі. На ўсё гэта накладаўся энэргічны й шчыры пераказ – groovi (груві). Гутарка йдзе пра Фанк (Funk), а дакладна пра Funk Bomb, айцец Хіп-Хопа. Стваральнікам фанка лічыцца Сьвятой Памяці – Джэймс Браўн, які пакінуў наш сьвет не цэлы год таму 25 сьнежня, на Ражство Хрыстова 2006 года. Гэта быў моцны ўдар для аматараў як фанка, так і Хіп-Хопа. Бо роўна як для маладых так і вядомых ужо выканаўцаў ён быў інспірацыяй да апошніх сваіх хвілін. Гэты чалавек на працягу сваёй кар’еры выдаў, увага – 92 афіцыйных альбома. 92 (!!!), першы ў 59 годзе, а апошні ў 2002. Думаю зараз самі разумееце. Фанк гэта экстраваганцыя ў модзе, у паводзінах, у жыцьці. А зараз яшчэ, бясконцая бібліятэка самплаў, якія з такім замілаваньнем выкарыстоўваюць Хіп-Хоп Ді-Джэі й бітмэйкеры. Выкарыстоўваюць зараз і выкарыстоўвалі раней.
Менавіта таму, пад канец семедзесятых-пачатку васьмідзесятых, у паўднёвым раёне Бронкса ў Н’ю Ёрку, з Фанка, з лёгкай прымесьсю Р’н’Б – нарадзіўся Рэп (Rap), адзін з чатырох элементаў (DJing, Rap, Break-Dance, Graffiti) культуры Хіп-Хоп (Hip-Hop). Але гэта ўжо іншая гісторыя...
Па-першае,
Па-першае, ударныя інструмэнты былі ня толькі ў Афрыцы, а й яшчэ шмат дзе. У тым ліку й славян (барабан, бубен, усялякія трашчоткі і інш.). І яны зусім ня зьніклі, і дагэтуль выкарыстоўваюцца ў народнай музыцы.
Па-другое, калі аўтар лічыць, што музыка Баха, Моцарта й Шапэна памерла, і ўся сучасная музыка мае афрыканскія карані, мне вельмі-вельмі яго шкада.
=)
а я згодны Моцарт памёр и яго музыка так сама) слухай саего Мосарта)
Отправить комментарий