Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Той, хто носіць у сваім сэрцы вобраз будучага сабора, - ужо пераможца. Перамога ёсьць плод любві. Толькі любві адкрываюцца контуры яшчэ не скончанай статуі. Толькі любоў накіроўвае інструмент яго стваральніка. Розум знаходзіць каштоўнасьць толькі тады, калі ён служыць любві.
Антуан Сэнт-Экзюперы
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« август 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2
6 8
12 14 15
18 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Катынь - рэцэнзія


11/15/2007 - 18:10

Кіно, бадай што, сапраўды, ёсьць "найважнейшым з мастацтваў" для самаўсьведамленьня нацыяй свае гісторыі. Фільм пра гістарычныя падзеі - шмат больш маштабовы культурны і інфармацыйны прадукт, здольны зрабіць для разуменьня людзьмі гісторыі альбо для падсумоўваньня існуючага яе разуменьня шмат больш, чым любая кніга, карціна ці сайт у інтэрнэце. Пасьля распаду камуністычнай сыстэмы і пераадоленьня крызысных 1990-х нацыянальны ўсходнеэўрапейскі кінэматограф адраджаецца, і ўсё часьцей зьвяртаецца таксама і да нацыянальнае гісторыі. Хай у вычварных формах, але гэта не абмінула нават Беларусі (згадайма "Анастасію Слуцкую").

Адзін з найбольш сьвежых прыкладаў кінэматаграфічнага асэнсаваньня свае гісторыі ў краінах нашага рэгіёну - "Катынь", апошні фільм польскага рэжысэра Анджэя Вайды.

Стужка пачынаецца са сцэны, калі на мосьце сустракаюцца два натоўпы людзей: адныя бягуць з захаду, ад наступаючых немцаў, а насустрач ім бягуць іншыя ўцекачы, з крыкам “бяжыце назад, за намі ідуць саветы!”. Фільм Анджэя Вайды "Катынь" – гэта некалькі перасякаючыхся гісторыяў пра людзей, чыя краіна ў 1939 г. апынулася паміж двух агнёў. Апошнія дні польскіх афіцэраў, якіх чакае расстрэл, і жыцьцё іхных блізкіх, жонак, сёстраў, дзяцей, падчас нямецкай акупацыі і пасьля яе, у таталітарнай сацыялістычнай Польшчы, дзе спробы сказаць праўду пра лёс сваіх блізкіх пагражаюць сьмерцьцю.

цитата
Кабета адмаўляецца брацца фіктыўным шлюбам зь міласэрным савецкім афіцэрам, які хоча выратаваць іх з дачкою, з ганарлівымі словамі “я жонка польскага афіцэра!”.

Бачым за нямецкай акцупацыяй прапагандысцкія ролікі пра катынскі масакар як пра “злачынства бальшавікоў”, з заклікам ісьці выяваць за Гітлера. Пасьля савецкага “вызваленьня” Польшчы бачым дакладна гэткія ж ролікі камуністычныя, але гэтым разам пра тое, як польскіх афіцэраў нібыта забілі нацысты. Безвыходнасьць, ад якой робіцца вусьцішна.

Сама вайна не паказаная аніводным кадрам: працягам усяго фільму яна дзесьці далёка. Мабыць, як не зусім беларускай, так і не зусім польская гэта была вайна. Дый не пра вайну гэты фільм.

Чамусьці рэфлекторна трохі выклікае ўсьмешку патэтычны польскі патрыятызм, гучныя ганарлівыя шляхецкія жэсты. Хлопец, калі паступае ва ўнівэрсытэт, дэманстратыўна адмаўляецца правіць біяграфічныя зьвесткі пра свайго загінула ў Катыні бацьку і сам гіне, зьбягаючы ад камуністаў. Жанчына самаахвярна здаёцца тайнай паліцыі дзеля таго, каб працаўнікі ўсёж пасьлпелі ўсталяваць на могілках помнік яе забітаму ў Катыні брату. Іншая кабета адмаўляецца брацца фіктыўным шлюбам зь міласэрным савецкім афіцэрам, які хоча выратаваць іх з дачкою, з ганарлівымі словамі “я жонка польскага афіцэра!”.

Можа, гэта таму, што мы іншыя людзі ад палякаў – нардычныя, нясьпешныя і разважлівыя. Ці, можа, гэта наша ганьба, што ад беларусаў не выпадае чакаць гэткай патэтычнай самаахвярнасьці - толькі ўсьмешкі і зьедлівыя камэнтары ў стыле ЖЖ-суполкі minsk_by.

Уражвае апошняя сцэна – афіцэраў па аднаму выпіхваюць з грузавіка, яны бачаць траншэі з сваімі забітымі таварышамі і разумеюць, што ідуць апошнія сэкунды іхнага жыцьця. І потым яны, яшчэ пяць хвілінаў таму жывыя людзі, што рухаліся, каго грэў цёплы падораны таварышам швэдар, і чыё цела яшчэ аддае апошнюю энэргію сударгамі рукі з ружанцом, ляжаць мёртвыя, будзённа закопваюцца бульдозэрам, ператвараюцца ў гісторыю, каб у наступны раз убачыць сьвет у выглядзе выкапняў, парэшткаў.

цитата
Дай нам бог аднойчы убачыць гэткі ж фільм пра беларускія Курапаты - трагедыю з дакладна паралельнай гісторыяй ўзаемнага адмаўленьня камуністамі і нацыстамі

Што тычыцца таго, ці мае Катынь дачыненьне да Беларусі і да нас з вамі. У Катыні камуністамі былі забітыя некалькі тысячаў афіцэраў войска польскага. Акрамя афіцэраў, сярод забітых было два генэралы, ім абодвум на Катынскіх могілках ўсталяваныя асабістыя мэмарыяльныя пліты. Аднаго зь іх звалі Браніслаў Багатырэвіч. Ён нарадзіўся ў Гародне ў беларускай шляхецкай сям'і, у 1918-1919 гг. арганізаваў і ўзначальваў аддзел мясцовай самаабароны, які потым быў ператвораны ў нацыянальную беларуска-літоўскую дывізію.

Дарэчы, адзін з герояў фільму Вайды, расстраляных у Катыні, – менавіта генэрал.

Дай нам бог аднойчы убачыць гэткі ж фільм пра беларускія Курапаты - трагедыю з дакладна паралельнай гісторыяй ўзаемнага адмаўленьня камуністамі і нацыстамі. Трагедыю ня меней жахлівую, чым Катынь, але ганебна змоўчаную цягам 50 гадоў і дагэтуль з асаблівым цынізмам ігнараваную беларускімі ўладамі. Ніколі, ніколі больш паўтарэньня такога нельга дазволіць.

Трэйлер к фiльму з YouTube

Алесь Чайчыц

Было б добра

Было б добра паглядзець. Можа у каго есць?

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015