Штогод беларусы з болем у сэрцы ўспамінаюць жалобную дату – 29 кастрычніка. У 1937 годзе ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ў сутарэньнях менскай турмы былі расстраляны самыя яскравыя і таленавітыя дзеячы культуры, асьветы, грамадзкія дзеячы. 28 кастрычніка сьвядомыя беларусы прыйшлі на шэсьце, каб ушанаваць памяць пакутнікаў. Шэсьце, на якім сабралося прыкладна 1500 чалавек, прайшло ад гадзіньнікавага заводу да Курапатаў. Людзі прыйшлі з кветкамі, з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, гербамі Менску. У шэсьці прынялі ўдзел розныя арганізацыі, ініцыятывы, праекты і простыя людзі, якім неабыякавы лёс сваёй краіны. Пасьля шэсьця адбыўся традыцыйны мітынг, на якім ушанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій хвілінай маўчаньня, добрымі словамі, малітвай. Праект “Вока”, “Трэці Шлях”, “Ініцыятыва!” усталявалі крыж у Курапатах у знак падзякі тым, хто змагаўся за разьвіцьцё і незалежнасьць нашай краіны, родную мову і культуру. Моладзь усклала кветкі і заспявала Магутны Божа.
Падрабязней
Прапануем Вашай увазе інтэрв'ю з удзельнікамі шэсьця, лідэрамі новага пакаленьня апазыцыйнай моладзі, грамадзкімі актывістамі Аляксандрам Апейкіным, Віталем Дабраначам і Валянцінам Сакалоўскім, якія сымпатызуюць ідэям Маніфеста «Час Перемагаць!» ( ).
Павел Марозаў. Чаму вы пайшлі на Дзяды?
Віталь Дабранач. Каб ушанаваць памяць нашых продкаў. Бо калі не памятаць памылкі мінулага, то наўрад ці мы пабудуем шчаслівае будучае. Каб паказаць пасля 14-га кастрычніка, пасля Эўрапейскага Маршу, што мы не правакатары, не адмарозкі. Самае галоўнае - паказаць усім, што мы культурная, прыгожая моладзь, якой не абыякава беларуская культура, мова ды гісторыя.
Аляксандр Апейкін. Для мяне Дзяды гэта традыцыя, якая павінна перадавацца ад пакалення да пакалення і ніколі не знікаць. Кажуць, што той народ самы моцны, у якога самая доўгая памяць. Курапаты - гэта частка памяці нашага беларускага народу, нажаль не самая лепшая, але пакінуўшы якую, мы не станем мацней, каб супрацстаяць ворагам Беларусі. Да тых часоў, пакуль людзі будуць штогод ушаноўваць ахвяраў камуністычных злачынстваў, будзе жыць беларуская нацыя. Курапаты - гэта трагедыя мінуўшчыны, вечная памяць аб якой павінна стаць сымвалам непахіснасьці і неўміручасці беларускага народу.
Валянцін Сакалоўскі: Я лічу, што нельга дазваляць людзям забывацца на зваротны бок "дасягненняў" Савецкага саюза — масавыя растрэлы, зламаныя лёсы сотняў тысяч людзей.
ПМ. Чым адрознівалася шэсьце на Дзяды ад Эўрапейскага Маршу?
ВД. Гэта - акцыя памяці, у якой удзельнічае кожны годны чалавек. І неабавязкова ў акцыі. Можна проста прыйсці на могілкі да продкаў і пакласьці кветкі.
АА. Асноўнае адрозненьне - гэта наяўнасць людзей, якія не займаліся піарам і правакацыямі. Можна было заўвыжыць, што на Дзядах амаль не было тых, хто "актыўна" ўдзельнічаў у Эўрапейскім Маршы.
ВС. Я лічу некарэктным увогуле параўноўваць гэтыя два мерапрыемствы — для нас важна і не забывацца на сваю гісторыю, і вызначыцца з будучым Беларусі.
ПМ. Якой была атмасфера мерапрыемства?
ВД: Было шмат нармальных людзей. За нашай расцяжкай было чалавек 150-200 рэальна класнай моладзі, з якой можна працаваць. Былі акрамя нас Малады Фронт, Вольная Моладзь, Рух «За свабоду».
АА: Прыемная і крыху жалобная. Нажаль, некаторыя людзі забываліся, што гэта не палітычная акцыя, а жалобнае шэсце, але ж большасць удзельнікаў прытрымліваліся маральных правілаў паводзін. Вельмі прыемна было бачыць шмат маладых людзей, якія свядома ўдзельнічалі ў памінальным шэсьці.
ВС. У мяне склалася ўяўленьне, што прадстаўнікі адной з вядомых моладзевых структур прыйшлі за зарадам адрэналіну, а не для таго, каб ушанаваць памяць ахвяраў рэпрэсій. Іх паводзіны псавалі малюнак, але ў цэлым мітынг праходзіў строга і ўрачыста.
ПМ. Чаму моладзь у гэтым годзе так актыўна падтрымала Дзяды, чаго не назіралася ў мінулым?
ВД. Есць моладзь з якой можна працаваць, але трэба зараз знайсці правільную тактыку, як з імі працаваць, каб не губляць новыя кадры.
АА. Моладзь зараз адчула сваю сілу. Пасля Эўрапейскага Маршу зьявілася вера - вера ў новае пакаленьне, здольнае на здзяйсненьне вялікіх зменаў. Асноўная перавага моладзі - гэта ўменьне і жаданьне трымацца разам.
ВС. Моладзь увогуле пачынае граць больш актыўную ролю ў палітыцы.
ПМ. Чаму вы вырашылі паставіць крыж у Курапатах? Навошта вы неслі яго праз увесь горад?
ВД. Каб выказаць пашану, паказаць, што мы памятаем пра нашых продкаў, пра рэпрэсіі і ня хочам, каб гэта паўтарылася.
АА. Пранесці Крыж праз увесь горад і ўсталяваць яго - гэта сімвалічна. Мы пераадолілі дзеля гэтага больш за 10 км. Такія адлегласці патрабуюць намаганьняў волі і сапраўднага жаданьня ўшанаваць памяць, усвядоміць сэнс памінаньня, як трагедыю беларускага народу. Вось гэта і ёсць сымвал доўгай дарогі на Курапаты...
ВС. Усе прызвычаіліся, прычым, небеспадстаўна, ставіцца да КХП-БНФ як да своеасаблівай секты, таму і на тыя мерапрыемствы, якія ладзіць партыя, падае такое адценьне "несур'езнасці". Асабіста мне вельмі хацелася паказаць усім, што памяць рэпрэсій — гэта не тэма для "тусоўкі" пары дзесяткаў "адраджэнцаў", а сапраўды вельмі важная праблема.
ПМ. Што вам больш за ўсе запомнілася ў працэсе шэсьця і акцыі ў Курапатах?
ВД. Звычайныя людзі, якія не разумеюць нічога. Калі гэта лукашысты, то яны крычаць нам - вы сукі і казлы. Калі нашы, то крычаць - Луку ў ж… А ніхто не задумваецца, што сеньня звычайны дзень памяці, а не мітынг.
АА: Кансалідаванасць дзеяньняў. Ніхто не цягнуў коўдру на сябе, уся акцыя прайшла ў адным рытме.
ВС. Тое, што ў адрозненьне ад усіх акцый апазыцыі, народ не разыходзіўся на шляху, нягледзячы нават на вялікі - 13 км - маршрут і ўзрост многіх удзельнікаў.
ПМ. Што для вас Курапаты?
ВД. Гэта сімвал, ў якім сумяшчаецца мноства знакаў. Свабода, 1988 год, памяць, жахі рапрэсій, абарона комплекса Курапаты у 2002-2003, памяць дзеля будучыні. Пакуль мы памятаем, то былога не паўторыцца….
АА. Трагедыя на Курапатах заўжды нагадвае мне, што мы, маладыя і моцныя, павінны ў нашым змаганні набліжаць той дзень, калі ўсе ахвяры нашай Радзімы будуць ушанаваныя, а злачынцы пакараныя! Не забываць наша пакутнае мінулае і змагацца з тымі, хто сення спрабуе такім жа гвалтоўным чынам здзеквацца над беларускім народам – гэта наш святы абавязак!
ВС. Пакуль — нявырашанная праблема.
ПМ. Ці былі перашкоды з боку міліцыі, АМАПу?
ВД. Не не было. Але крыкі міліцыі, што час ад часу мы парушаем дарожны рух, калі не паспявалі перайсці дарогу, гучалі проста смешна. Бо міліцыя абавязана забяспечыць нам праход, перакрыць рух.
АА. Для мяне не. Трэба зразумець, што ў асноўнай масе людзей, якія дзяжураць на акцыях, мала жаданьня камусці замінаць. Часцей, яны мусяць проста выконваць загад.
ВС. Не. Я б за гэта таксама падзякаваў КХП-БНФ - партыя здолела арганізаваць бесканфліктны рух удзельнікаў мітынга.
ПМ. Як вас прыняла старэйшае пакаленьне, КХП-БНФ?
ВД. Я ня маю ніякага дачынення да палітычных партый. Мы проста разам удзельнічалі ў культурніцкай акцыі. Калі б іншыя праўрадавыя арганізацыіі далучыліся да гэтага шэсця або авесцілі год беларускай мовы, то я супрацоўнічаў бы зь імі.
АА. Яны нам выказалі падзяку, запрасілі ўвесну прыйсці дапамагчы на Курапаты талаку зладзіць. Казалі, што мы, маладыя, зараз павінны пераняць гэты сцяг і давесці Беларусь да перамогі.
ВС. Старэйшае пакаленьне - яны старэйшыя, і мы павінны з пакорай іх выслухоўваць.
ПМ. Якія вашы адчуваньні пасля шэсьця? Яно вас натхніла на штосьці ці наадварот - расчаравала?
ВД. Я вельмі рад, што сёння я ўбачыў вялікую колькасць адэкватнай і разумнай моладзі, якая выйшла за ідэю, за памяць, а не за грошы. Калі пачалася правакацыя і палітычныя крычалкі, то я заклікаў моладзь не падтрымоўваць гэтага. І ніхто не крычаў акрамя кучкі правакатараў. Я бачу, што маладыя людзі развіваюцца ў правільным накірунку, што мяне вельмі ўзрадвала.
АА. Так, натхненне ёсць. Ёсць вялікае жаданне працаваць далей, заклікаць людзей, і асабліва моладзь, да агульнай арганізацыі падобных мерапрыемстваў. Паасобку ў нас ніколі нічога не атрымаецца. Толькі саюз маладых шчырых і мужных сэрцаў зможа правесці нашу пакутную Радзіму скрозь цемру.Толькі разам мы сможам штосьці змяніць!
ВС. Я лічу, што ў такога мітынга ня можа быць фінальнага выніка — таму і расчаравацца у ім немагчыма.
Гутарыў Павел Марозаў
Фота з акцыі (Андрэй Лянкевіч, naviny.by, svaboda.org, moladz.org):


.jpg)

Комментарии
Прыкольна,
Прыкольна, чувакі малайцы! Я іх на акцыі бачыў! Будзем спадзявацца, што можа моладзь хоць штосці да зменіць...
Лічу што
Лічу што сёлятнія Дзяды - найлепшая грамадская акцыя гэтага году! Было адносна шмат людзей, добрая арганізацыя, дысцыпліна, шмат сяцгоў. Добра ішлі расцяжкі. Расцяжка 1937-2007 - навогул выдатна. Прыемна было бачыць, што маладыя прыйшлі і так добра падтрымалі акцыю.
Ребята, а что у
Ребята, а что у вас с Социальным маршем планируется? Настоятльно рекомендую туда не ходить, ибо для вас это будет большой тактической ошибкой. Как журналист, я открою вам маленькую тайну: уже сейчас готовится огромная волна критики касательно соцмарша и его организаторов, как в государственных, так и независимых СМИ. Социальный марш будет последней неудачной охотой старых вождей, после него они уже не смогут вернуться назад. Марш ёще не состоялся, а некоторые журналюги уже подготовили шикарные материалы про него. Большенство из них - в форме никролога. Любая форма участия в СоцМарше сыграет не в вашу пользу, повертье мне. Волна критики накроет и вас с головой, потом долго выплывать будете. За вами сейчас очень внимательно наблюдают и пресса, и иностранцы, и спецслужбы. Наблюдают гораздо внимательней , чем вы думаете. Пока о вас складывается очень позитивное впечатление. Не удивляйтесь, если в скором времени начнется ваша целенаправленная раскрутка в прессе, ибо сейчас стране как никогда нужны молодые и храбрые герои, вдохновляющие на бой :).
Дображелатель
Згодны! На
Згодны! На соцмаршы не будзе нікога з нармалёвых людзей, адныя камуністы. Прыйдзіце туды - проста падставіціся!!
Я человек из
Я человек из разряда сам-себе-партия. На все акцыи я хожу один, или , в крайнем случае, с женой. За последние 4 года я был, наверное, на всех акцыях оппозиции. Ходил чисто из принципа, чтобы Лу его банде хоть как-то навредить. Но вот что касается "сацыяльнага марша", то тут я ,пожалуй, посижу дома. Это не значит, что проблема отмены льгот меня нисколько не е..ет. Наооборот, меня это очень волнует, как человека семейного. Однако чётко понимаю, что мероприятие будет курам насмех. Будут ржать как на БТ, так на Хартии и Свабодзе. И я посмеюсь вместе с ними. Один маршрут АН - Бангалор чего уже стоит!! Понятно, что орагнизации тут никакой нет. И теперь даже сами организаторы, наверняка, понимают, что им трындец, и даже не стараются выправить ситуацыю, так как уже зашли в тупик. Про этот марш никто не знает, а тот кто знает - идти на него не собирается. Если там будет больше 300 человек, мерзнущих и зябнущих, то клянусь, что отдам жене три следующих мизерных зарлаты :):).
З.Ы: кстати, очень хороший сайт. Недавно наткнулся на него, теперь постоянно читаю.
Лепей зноў на
Лепей зноў на дзяды пайсці. Дазвол далі. 4 лістапада 12.00 каля палацу Камвольнага камбіната...
Трэба зараз
Трэба зараз старых партыйцаў замачыць, і права арганізацыі ўсіх мерапрыемстваў маладым аддаць. Я лічу з гэтага будзе сэнс.
Не ну всех то
Не ну всех то мочить не надо, есть и хорошие старики, напримаер КХПшники.
"У мяне
"У мяне склалася ўяўленьне, што прадстаўнікі адной з вядомых моладзевых структур прыйшлі за зарадам адрэналіну, а не для таго, каб ушанаваць памяць ахвяраў рэпрэсій. Іх паводзіны псавалі малюнак, але ў цэлым мітынг праходзіў строга і ўрачыста." - гэта пра Грышчэню? Грышчэня неадэкватны падлетак, яго трэба проста тупа вырубаць, інакш ён будзе такія правакацыі як учора ладзіць. На сэнс акцыі і удзельнікаў яму напляваць, таму проста трэба забіраць у яго мегафон і выводзіць у двары і там "супакоіваць".
У касцюмах
У касцюмах такія хлопцы гарныя!! :):). Можа тэлефончык пакініце?? :):)
Маладафронтавец
Слухай ты не"падлетак". На наступнай акцыі падыйдзі й скажы ўсё ў твар, калі такі герой. Калі ёсьць якія пытаньні - вырашым. Толькі я вельмі сумняюся, што ты можаш кагосьці "супакоіць".
Забейся
Забейся под стол, гавнюк, а то тебе рага перешибут. Дахера на себя берешь, чмо малолетние. И еще раз чё нить такое запостишь!! Хочешь получить ответы на имеющиеся у тебя вопросы, пишы на скайп: saburau, договоримся, встретимся, помогу чем смогу.
Уважаемый
Уважаемый таварищ Грищеня! Если это Вы, то будьте добры не позорить "Малады фронт", наркаман Вы хреноф.
Малайцы
Малайцы хлопцы.І гальштукі з касцюмамі, сапраўды - крута выглядае. Адразу сур'ёзнае стаўленне бачна, а не "мы тут пагуляць прыйшлі".
Тое, што праблема савецкіх рэпрэсіяў падымаецца кожны год, не гледзячы на рэверансы і патугі Лу і кампаніі ўсхваліць Савок і Сталіна гэта бадай што самае вялікае дасягненне для нашай гісторыі за гэты перыяд. Бо калі краіна павернецца тварам да дэмакратыі гэтае пытанне не будзе забытае, бо яго увесь гэты час падымалі. Памяталі. Гэта так важна!