Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Кризис реальности
читать похожие материалы

цитата:
Где Дух Господень, там свобода
Апостол Павел
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Інаўгурацыя Лукашэнкі адбудзецца там, дзе стаяў лягер пратэсту

04/07/2006 - 16:49

Ігар Карней, Менск.

Заўтра, 8-га красавіка, а 15-й гадзіне пачнецца інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Яна будзе трансьлявацца дзяржаўнымі каналамі радыё і тэлебачаньня ў жывым эфіры. Кульмінацыяй першай часткі стане прысяга на Канстытуцыі ў Палацы Рэспублікі і праграмная прамова. Затым Аляксандар Лукашэнка выйдзе на Кастрычніцкую плошчу, дзе яшчэ два тыдні таму людзі пратэставалі супраць фальшаваньня выбараў. Лідэры замежных дзяржаваў на ўрачыстасьці ў Менск не запрошаны.

У адпаведнасьці з рэглямэнтам інаўгурацыі, асноўная частка мерапрыемстваў пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Там Аляксандар Лукашэнка дасьць прысягу на спэцыяльным асобніку Канстытуцыі ў скураной вокладцы, які захоўваецца ў рэзыдэнцыі прэзыдэнта. Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына ўручыць Лукашэнку ўжо трэцяе прэзыдэнцкае пасьведчаньне. Пасьля гэтага ўсе выйдуць на Кастрычніцкую плошчу. Лукашэнка са сьвітай пройдуць па 200-мэтровым дыване, спэцыяльна да гэтай падзеі вырабленым на Віцебскім дывановым камбінаце. Я затэлефанаваў у Віцебск, каб пацікавіцца – ці складана было выканаць такую замову?

(Супрацоўніца камбінату: ) “Пра што вы кажаце? Зірніце статыстыку – мы вырабляем штомесяц сотні тысячаў квадратных мэтраў! Гэта ўвогуле кропля ў моры! Паглядзіце, які ў нас аб’ём вытворчасьці. Але калі вас такая інфармацыя цікавіць, лепей за ўсё затэлефанаваць у кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, яны могуць вам даць больш падрабязную інфармацыю”.

На Кастрычніцкай плошчы, у тым ліку і там, дзе некалькі сутак прастаяў намётавы лягер пратэсту, перад вышэйшымі асобамі прамаршыруюць войскі, якія дадуць клятву свайму галоўнакамандуючаму. Пра падрабязнасьці параду ў Міністэрстве абароны не паведамляюць. Супрацоўніца прэсавай службы Вольга Жылінская :

(Жылінская: ) “Шчыра кажучы, не магу вам штосьці падказаць. Таму што гэта ўсё ж мерапрыемства з удзелам кіраўніка дзяржавы”.

Напярэдадні міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў заявіў, што МУС не зьбіраецца прымаць падвышаных захадаў бясьпекі ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак удакладніў, што любая спроба апазыцыі наладзіць 8-га красавіка на плошчы акцыі пратэсту будзе рашуча спыненая. Як кажуць сьведкі, гэтымі днямі па пэрымэтры вакол Палаца Рэспублікі ўсталёўваюцца дадатковыя відэакамэры назіраньня.

Інаўгурацыя прынясе шмат нязручнасьцяў жыхарам цэнтру сталіцы, бо будзе спынены рух транспарту на участках праспэктаў Незалежнасьці і Пераможцаў. Трапіць на Кастрычніцкую плошчу, дзе пройдзе другая частка цырымоніі, змогуць толькі абраныя асобы з адмысловымі пропускамі. Заплянаваны на 11 гадзінаў на сцэне Палацу Рэспублікі балет “Эсмеральда” перанесены на вечар.

Учора дэпутаты палаты прадстаўнікоў і члены Савету Рэспублікі, судзьдзі Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў, сябры Цэнтарвыбаркаму былі папярэджаныя аб недапушчальнасьці спазьненьня на цырымонію. “Гледачы” мусяць заняць свае месцы не пазьней як за паўгадзіны да пачатку інаўгурацыі, а перадаваць запрашэньні іншым асобам забараняецца. Шмат для каго гэта будзе апошні прыём на вышэйшым узроўні: пасьля інаўгурацыі, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй, урад разам з прэм’ер-міністрам павінен сыйсьці ў адстаўку. Аднак, адзначаюць аналітыкі, высілкі чыноўнікаў у часе выбарчай кампаніі, напэўна ж, не застануцца без падзякі. А вось прысутнасьць замежных палітыкаў, улучна з прадстаўнікамі краінаў СНД, на інаўгурацыі не плянуецца – зрэшты, гэтаксама, як і 5 гадоў таму.

Наша даведка:
Аляксандар Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня 1994-га году. 20 ліпеня таго ж году ён афіцыйна заняў гэтую пасаду, пакляўшыся на Канстытуцыі. У тэксце Канстытуцыі, на якой кляўся Лукашэнка, было запісана, што працягласьць аднаго прэзідэнцкага тэрміну – 5 гадоў і што адзін грамадзянін краіны ня можа займаць гэтую пасаду больш за два тэрміны.
У лістападзе 1996-га году па ініцыятыве прэзідэнта Лукашэнкі быў праведзены рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю. Першы тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі быў працягнуты на два дадатаковыя гады - да 2001-га году. На выбарах 2001-га году Аляксандр Лукашэнка афіцыйна перамог і забяспечыў сабе яшчэ пяць гадоў кіравання, якія па Канстытуцыі былі апошнім тэрмінам. Аднак у кастрычніку 2004-га году быў арганізаваны чарговы рэферэндум, на якім былі зьнятыя ўсялякія абмежаваньні знаходжаньня цяперашняга прэзідэнта ва ўладзе. Выбары 2001-га году і рэферэндумы па зьменах беларускай Канстытуцыі не прызнаныя міжнароднай супольнасьцю чэснымі і справядлівымі. Такая ж рэакцыя была і на апошнія выбары 2006-га году. У сваёй рэзалюцыі Эўрапарлямент заявіў, што Аляксандр Лукашэнка ня можа быць прызнаны легітымным прэзідэнтам і заклікаў да правядзення новых свабодных выбараў.

Источник: Радио Свобода

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015