Арганізатары "Сацыяльнага маршу" пагадзіліся ісці на Бангалор
10/24/2007 - 22:41Сёння ў Мінску адбылося пасяджэнне аргкамітэта "Сацыяльнага маршу". Заяўнікі акцыі абмеркавалі адказ уладаў. Нагадаем, учора Мінгарвыканкам дазволіў правесці шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор і мітынг у парку Дружбы народаў. Апазіцыянеры ж прасілі дазволіць шэсце ад Кастрычніцкай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі.
У выніку, аргкамітэт прыняў рашэнне пагадзіцца з Мінгарвыканкамам. Людзям, што прыйдуць на Кастрчніцкую плошчу, будзе прапанавана прайсці ходнікамі да Акадэміі Навук.
Отправить комментарий