Праваабаронцы дамагліся ад Вярхоўнага Суду вядзеньня працэсу на Бела
10/23/2007 - 21:37 / Прэс-група Партыі БНФ, "За Свабоду!"Сёньня, 23 кастрычніка у Вярхоўным Судзе Беларусі адбыўся пачатак разгляду скаргі заснавальнікаў праваабарончага цэнтру "Вясна" да Міністэрства юстыцыі. На судовым працэсе праваабаронцы запатрабавалі ад Міністэрства юстыцыі прадставіць дакумэнты на беларускай мове, а таксама весьці працэс па-беларуску. Прадстаўнік міністэрства юстыцыі Пячкураў назваў гэта неабгрунтаваным, але судзьдзя задаволіла патрабаваньне і перанесла дату судовага паседжаньня на 25 кастрычніка.
Отправить комментарий