Моладзевага актывіста з Гомелю, Андруся Цянюту прымушаюць прайсці пс
10/22/2007 - 22:54Сёньня адвакат Андруся Цянюты - Сяргей Красноў даведаўся што яго падабаронны можа быць прымусова змешчаны ў псіхіятрычны шпіталь, дзеля абследавання.
Гэта паведамілі адвакату ва ўправе КДБ Гомельскай вобласці. Андрусь Цянюта з'яўляецца падазроным у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі. Актывіст пеўны час супрацоўнічаў з "Маладым фронтам".
Нагадаем, раней лідару Баранавіцкай філіі "Маладога Фронту" Яраславу Грышчэні прыйшлося прайсі падобную экспертызу перад судом.
Отправить комментарий