Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Дайте мне хорошую политику, и я вам дам хорошие финансы.
А. Тюрго
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Дзіця Божае чалавек


10/18/2007 - 15:50

"Бог стварыў чалавека, каб ён карыстаў з вольнасьці справядлівай" (К. Каліноўскі)


Чалавек створаны на Божы ўзор. Homo sapiens - найвышэйшая форма жыцьця ўва ўсім Сусьвеце, ва ўсім унівэрсуме. Ён зьяўляецца адзінаю надзеленай інтэлектам істотай. Няма іншаплянэтнікаў, няма паралельных сьветаў, ня маюць розуму мурашы. Прынамсі пакуль не даказанае зваротнае, мы павінны зыходзіць выключна з гэтага.

Мы ня можам ведаць і наўрад ці калі-небудзь даведаемся нават пра існаваньне Бога. У яго мы можам толькі верыць альбо ня верыць. Бог - гэта філязоўская тэарэма, якую хтосьці лічыць даказанаю, а хтосьці - не.

А чалавек існуе - гэта факт. Чалавек мае розум - гэта таксама факт. За выключэньнем створаных чалавечым уяўленьнем, не вядома ніводнай іншай жывой істоты, якая бы мела розум. І гэта адзіныя факты, якія мы ня можам аспрэчваць.

Дзеля чаго? Якое месца належыць чалавеку ў гэтым сьвеце – у сэнсе, якое месца павінны ўзяць сабе мы самі?

Чалавек здольны ствараць сапраўдныя цуды і падчыняць сябе законы прыроды, будучы сам выключэньнем зь іх. Чалавек - гэта маленькі электрон, які надае прадуктыўны зарад усёй навакольнай матэрыі. Іскра, зь якой распальваецца агонь і ручай, зь якога пачынаецца рака.

Чалавек нібы парушае закон захаваньня энэргіі. Створанае ім - больш каштоўнае, чым спалучэньне затрачаных на гэта вонкавых рэсурсаў - сілаў, прадметаў і рэчываў. Створаны рукамі чалавека матэрыял - больш трывалы, моцны, чым створаныя прыродай прадметы. Пабудаваныя ім машыны лётаюць у космас і ныраюць у найглыбейшыя куткі акіяну. Вынік чалавечага арганізацыйнага і прадпрымальніцкага таленту, адна бізнэс-ідэя, адна сэкунда прасьвятленьня зьмяняе цэлы сьвет.

цитата
Чалавек нібы парушае закон захаваньня энэргіі. Створанае ім - больш каштоўнае, чым спалучэньне затрачаных на гэта вонкавых рэсурсаў - сілаў, прадметаў і рэчываў.

Карл Маркс пісаў пра эксплюатацыю чалавека чалавекам. Ён прадэманстраваў, што чалавек сваёй працаю стварае больш, чым затрачвае і чым трэба для падтрыманьня яго жыцьця. У сярэдзіне 19. стагодзьдзя капіталісты мелі магчымасьць няшчадна эксплюатаваць рабочых, плоцячы ім дробныя заробкі за працу ў жахлівых умовах.

Але з таго часу, магчыма і дзякуючы працэсам і рухам, выкліканым самім Марксам, шмат зьмянілася. Сёньня чалавек можа атрымліваць за сваю працу вялікую кампэнсацыю, якая дазволіць яму ня проста аднаўляць затрачаныя на працу рэсурсы і падтрымліваць сваё існаваньне - але атрымліваць асалоду ад жыцьця і нават самому ператварыцца ў мікракапіталіста. І самае галоўнае, пры гэтым сваёй працаю кожны дзень прыносіць прыбытак і таму, на каго ён працуе і хто яго "эксплюатуе".

Вось ён, цуд чалавечай стваральнай думкі і працы.

На працы і ў першую чаргу на інтэлекце базуецца чалавечая эканоміка і цывілізацыя. Збудаваныя вялізныя хмарачосы і фабрыкі, зьдзейсьненыя выбітныя навуковыя адкрыцьці, народжаныя геніяльныя карціны і музычныя творы. I нават самое ўяўленьне пра Бога створанае чалавечым розумам.

Разам з стваральнай сілай і розумам, разам з матэрыяльнай свабодай чалавек у XX стагодзьдзі атрымаў адказнасьць за свой розум і за ўвесь сьвет большую, чым меў калі-небудзь. Мы ўжо маем досыць сілы, каб з уласнага жаданьня зьнішчыць гэты сьвет і саміх сябе.

Біблія кажа, што чалавек створаны на Божы ўзор. З гэтага сьледуе, што чалавек больш каштоўны, чым створанае ім самім. Чым дзяжава і чым грамадзтва, створаныя людзьмі. Не паходжаньне, не прыналежнасьць да краіны ці народу красіць чалавека. Максымум сам чалавек можа рабіць гонар супольнасьці, да якой належыць - сваю краіну і народ - і праз гэта быццам бы падвышаць патрабаваньні да іншых членаў супольнасьці. Альбо, наадварот, ганьбіць іх і зьніжаць плянку, што прасьцей. Хаця і гэта ўсё - толькі ўмоўна.

Тальмуд кажа, што той, хто ратуе адно жыцьцё, ратуе цэлы сьвет. Жыцьцё чалавека - гэта цэлы сусьвет сам у сабе, і таму чалавечае жыцьцё - самае дарагое, што існуе.

Навакольны сьвет не вядомы чалавеку, акрамя як празь яго суб'ектыўнае ўспрыяцьце яго. Кожны бачыць яго выключна праз свае ўласныя вочы, чуе яго праз свае вушы, кранае яго ўласным дотыкам, нюхае яго ўласным носам, і з гэтых уражаньняў малюе ў сваёй уласнай галаве вобраз гэтага сьвету, унікальны для кожнага.

Кожны з нас успрымае навакольны сьвет з уласнае пэрспэктывы. Кожнае жыцьцё - унікальная гісторыя, непаўторныя перажываньні, веды, сустрэчы, думкі. Чалавек нараджаецца як чысты аркуш, і на гэтым аркушу жыцьцё малюе цэлы сусьвет, якім індывідуўм успрымае яго. Сьвет, якога другога няма.

цитата
Чалавек народжаны свабодным, але паўсюдна ён у ланцугах. Самазакабаленьне, самапрыніжэньне і самазьнявага - адвечныя атрыбуты чалавецтва.

Жан-Жак Русо казаў: Чалавек народжаны свабодным, але паўсюдна ён у ланцугах. Самазакабаленьне, самапрыніжэньне і самазьнявага - адвечныя атрыбуты чалавецтва. Усю сваю гісторыю людзі вынаходзяць мэтады катаваць саміх сябе. Яны прыдумваюць сабе ідэалёгіі і правілы, якія прымушаць жаночую палову чалавецтва насіць намызьнікі альбо ўсталёўваюць абсурдныя гіерархічныя сыстэмы ў грамадзтве. З вышыні птушынага палёту гэтыя забабоны і праявы калектыўнага несьвядомага маглі б падасьціся сьмешнымі, калі б яны ў выніку не сканчаліся прынясеньнем крывавых ахвяраў ці забойствам людзей паводле іх прыналежнасьці да "няправільнай" этнічнай, сацыяльнай ці рэлігійнай групы.

Што рабіць з гэтаю сілай? З гэтай свабодай і адказнасьцю? Адказу на гэтае пытаньне ня мае ніхто, для многіх пошук сэнса жыцьця чалавека і існаваньня чалавечай цывілізацыі і стаўся сэнсам жыцьця.

Прынамсі, Бог паслаў нас сюды не для таго, каб мы разьбівалі ілбы ў малітвах да яго – як ня граюць ролі добрыя намеры, калі яны не ўвасабіліся ў рэальныя справы. "Бог стварыў чалавека, каб ён карыстаў з вольнасьці справядлівай". Каб маючы свабодную ўласную волю, мы рабілі выбар, памыляліся, падалі і ўставалі, каб падняцца яшчэ вышэй.

Як вынік эвалюцыі, чалавек павінен удасканальваць сябе, расьці вышэй ад жывёлы ўвысь па эвалюцыйнай лесьвіцы. Чалавека ад іншых жывых істотаў адрозьнівае наяўнасьць розуму і інтэлекту. Мы - адзіныя, хто здольны разважаць пра навакольны сьвет і яго прычыны, хто можа зьмяняць яго. На падабенства Богу, мы павінны выкарыстоўваць нашу сілу, знаёміцца зь ёю, вучыцца быць ёю. Хаця, зрэшты, сэнс жыцьця - гэта той сэнс, які кожны яму сам надасьць. Ня можа быць правільнага ці няправільнага выбару – могуць быць толькі розныя вынікі, да якіх той ці іншы выбар прывядзе і суб’ектыўная ацэнка кожным гэтых вынікаў. І нічым іншым, акрамя сумы гэтых сэнсаў, і ёсьць сэнс існаваньня ўсяе чалавечае цывілізацыі.

Алесь Чайчыц

"Ты не знаешь,что нужно Вселенной"

"Нет того, что называют правильно или неправильно, тебе неведомо, что есть что.
Не ищи истину, ее нет. А если она и есть, то она не нужна тебе.
Не ищи смысла в жизни, если он и существует, то лежит за ее пределами.
Как ты определишь цель того, что делаешь? И принадлежит ли она тебе?
Делай то, что дается тебе легче всего, но делай это изо всех сил.
Ты не можешь знать, что добро, а что зло.
Если ты прав - то ты не прав."и т.д.
Кодекс оптимального поведения

Гэта каменны век!

Чалавек не адзіная, а самая разумная істота на плянэце. Розум чалавека грунтуецца на такіх самых сэнсарна-маторных падвалінах, як розум шымпанзэ ці папугая. Унівэрсум надта вялікі, каб лічыць, што Зямля адзіная населеная жывымі істотамі плянэта. Веды чалавека пра унівэрсум, пра прастору і час увогуле занадта ўбогія каб нешта пэўнае пра гэтыя рэчы сьцьвярджаць. Ну проста нейкае хадэкаўскае цемрашальства. ВЕРА, вашая некрытычная ВЕРА вас і закабаляе.
Сьвет надта разнастайны і неадназначны, каб яго можна было уціснуць у біблійны футарал...

Вочы бачаць толькі тое, што бачаць

Дык пакажыце нам спачатку гэтыя іншыя населеныя жывымі істотамі плянэты! :)

Чалавечае ўяўленьне намалявала яскравыя карцінкі іншаплянэтных вандровак і зялёных чалавечкаў - але насамрэч НІХТО і НІКОЛІ ня бачыў іх. Іх НЕ ІСНУЕ! :) То бок пакуль што мы ня ведаем, ці існуюць яны - то бок іх усё роўна што няма.

Вочы бачаць толькі тое, што бачаць.

Гэта, як краты, сонца ня бачаць - значыць яго няма?

"... мы жывем пад зямлею,
мы жывем пад асфальтам..."

:)

Сонца існуе. Зялёныя чалавечкі, гно

Тое, што сонца існуе - навукова даказаны факт. Але варта апусьціцца на зямлю і кінуць фантазіі пра лётаючыя талеркі і зялёных чалавечкаў. Яны існуюць толькі ў казках і фільмах пра касмалёты. Але ў рэальным, не фантазійным сьвеце іх НЯМА! :) Пакуль не пакажаце хоць аднаго ці прад'явіце сур'ёзныя рэальныя доказы іх існаваньня, а не развагі, што сусьвет нагэтулькі вялікі, што напэўна ўжо хоць дзе-небудзь нейкая форма жыцьця ўсёж ёсьць, і нават існуе верагоднасьць, што гэтая форма жыцьця магла здолець даэвалюцыянаваць да разумнага стану.

Тое, што "мы не адны" - гэта mind trap з паганскіх часоў. У старажытнасьці людзі лічылі, што паўсюль жывуць духі і богі - і гэты атавізм дагэтуль з намі ў такіх забаўных формах. Насамрэч мы хутчэй за ўсё менавіта што адны ва ўнівэрсуме. Самотныя шэсьць мільярдаў :,)

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015