Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Инопланетяне с портфелями.
читать похожие материалы
цитата:
Пропаганда — это искусство лгать, чаще обманывая своих сторонников, чем противников
Ф. Корнфорд
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
« июль 2009
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Нам пячэ...


10/13/2007 - 13:15

Я вось з адной сяброўкай з Эўропы размаўляла. Яна, інтэлігентная эўрапейка, дэмакратка, кажа, Эўрапейскі Марш - гэта ж пазітыўны пасыл Эўропе, беларускаму народу так сама, чаму я чую, што беларуская моладзь (некаторыя, окей, некаторыя) не хочуць на яго ісьці?

А я так думаю, што пасыламі мы ўжо сытыя. Дастаткова гэтых пасылаў дзеля пасылаў назбіралася за апошнія гады. Вы заўважылі як часта стаў усплываць у размовах, у “фальклоры” інтэрнэтным спадар Пазьняк? Няўжо яго тут яшчэ ўспрымаюць як палітыка, асабліва тыя, хто ўжо вырас пад час яго эміграцыі і яго амаль ня памятае? Ды не… Усё проста. Яшчэ не ўсведамляючы да канца, магчыма, некаторыя задаюцца пытаннямі, а чаму мы не можам не проста памаршыраваць, а заехаць нарэшце ў пысу рэжыму? Чаму ходзім, а не бьемся? Чаму пляцемся на Бангалор, дзе нас ніхто не пабачыць, ды і яшчэ ПА ТРАТУАРЫ, колькі б нас не было?? Ну бьюць жа нашых, мораць холадам і здзекамі у камерах, зневажаюць, літаральна плююць у твар. Чаму дазваляем? Пасля кожнага затрымання “Мілінкевіч (Прадстаўнік Эўразвязу, ОГП, яшчэ якой трасцы, падстаўце самі) выступіў з галоснай заявай і патрабаваннем спыніць пераслед… блаблабла…

цитата
Пазьняк як узор беларускага нацыяналіста стаў постаццю, вобразам, асацыяцыяй. Яго прагнуць як сымбаль!

І каму ад гэтага стала лягчэй? Тыя як тапталі нас, так і топчуць. Ад кожнага наступнага “Заявіў…Патрабаваў..” ад бяссілля плакаць хочацца ўжо. Маленькія слабенькія мы, бачыце, топнулі ножкай, як мамку гвалцілі і білі.

Пазьняк як узор беларускага нацыяналіста стаў постаццю, вобразам, асацыяцыяй. Яго прагнуць як сымбаль! “Зянон ужо блізка, пагоня пячэ!” (с)

Памятаеце як ліха Зянон парваў усіх ад Лукашэнкі да Вячоркі ў Зянон-хопе? Я не ведаю як у вас, але ў мяне ўнутры нешта сапраўды пякло як я гэта чытала, нават калі не адразу ў гэтым сабе прызналася. І пякло і рвалося і хацелася сапраўды ўжо нарэшце “парваць” і той АМАП, і таго вусатага з прыспешнікамі з бульдожымі тварамі, і тых дзядзяк-бюракратаў ад апазіцыі да кучы? Вам не хацелася? А тым, хто цытаваў, лінкаваў гэты Зянон-хоп, каментаваў, тым пякло, я ўпэўненая. Нават калі не асазнана, толькі пачало. Але пячэ. І не хочацца шпацыраваць, а хочацца бегчы ў атаку нарэшце, а не адрошчваць брушко на зтрухлявеўшых за дзесяцігоддзе барыкадах. Бляха, жыццё ж праходзіць!

Не кажыце мне, што Вы не чулі гісторыю пра то, як пратэстуючыя ўвалілі п***ы АМАПУ брукаванкай у якім там годзе…? Гэта легенда ходзіць сярод пазіцыйнай моладзі і выклікае блышк у вачах, яна, а не чарговыя маршы-шляхі.

цитата
Не кажыце мне, што Вы не чулі гісторыю пра то, як пратэстуючыя ўвалілі п***ы АМАПУ брукаванкай у якім там годзе…?

А калі стаіш на плошчы у тры гадзіны начы з аслабелымі паплечнікамі, змёрзлы, галодны, хворы і не спаўшы… І прыязджаюць па вас аўтазакі па ўсіх.. новенькія МАЗікі, байцы цёпленька апранутыя і пальчыкі ў іх у спецыяльных пальчатках каб не балюча было п****іць тваіх сяброў у твар, галоўкі ў іх як у хрыстовых яечках шчыльна схаваныя за каскамі, і зброя па апошніх модных светавых тэндэнцыях… Ведаеце, можаце думаць, што хочаце, але я адчула (не, не падумала. Я б не падумала такога, я ж за пацыфізм і супраць крыві, я ж беларуска…) я ЖЫВАТОМ АДЧУЛА, што ў маіх руках не хапае зброі каб размаўляць з імі на роўных. Якая Эўропа? Думаеце мы ёй патрэбныя? Усё фінансаванне ад яе - гэта выдаткі на свой імідж як дэмакратычны звяз, не болей. Я не кажу пра асобных палякаў-сербаў-амрыканцаў-славакаў, якія па чалавечы нешта спрабуюць зрабіць, сабраўды балеюць “Беларуссю”. Еўрапейкай (як і расейскай, амерыканскай) бюракратычна-бізнэсовай машыне на нас, як іх прадстаўніку Ван дэр Ліндэну глыбако начхаць. Калі іх усё задавальняе эканамічна (а іх задавальняе), не чакайце нічога апроч “выдаткаў на імідж”.

Ня ведаю, ці шлях якіх “ЭТА” дапаможа, ці ён нам увогуле патрэбны. Але трываць ужо не магчыма болей…. Ці магчыма?

Кася Запаснік


Тут логіка

Тут логіка прастая: калі народ галасуе еа стабільнась і парадак, то трэба зрабіць... нестабільнасць і беспарадак.

"калі народ

"калі народ галасуе" - вы то хоть сями верите в то что написали (покажите мне тот народ, как то всё не тот попадается мне ... )

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015