Офісы апазіцыйных партый абвязалі чырвона-зялёнымі стужкамі
10/10/2007 - 20:05 / ЕРБСёння падчас правядзення прэс-канфэрэнцыі аргкамітэта Еўрапейскага маршу, на вокны офіса Партыі БНФ невядомыя прывязалі чырвона-зялёныя стужкі. Пазней, калі супрацоўнікі офіса прыбіралі стужкі, з’явілася БТ, якое здымала гэта на камеру.
“Жвавыя групы маладзёнаў можна было ўбачыць сёння ў Мінску каля штаб-кватэраў апазіцыйных партый. Падчас правядзення флэш-мобаў хлопцы і дзяўчаты прымацоўвалі чырвона-зялёныя стужкі на дзверы і вокны гэтых партый і пускалі мыльныя пузыры, якія сімвалізуюць прывіднасць і легкаважнасць палітычнай апазіцыі, у прыватнасці, яе эканамічных і сацыяльных праграм”, — паведаміла БЕЛТА.
Такія стужкі сапраўды з’явіліся на офісе Партыі БНФ, і АГП. Праўда, калі ў штаб-кватэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і паспелі заўважыць нейкага аднаго маладзёна, які імкліва адбягаў ад дзвярэй офіса, дык “фронтаўцы” зусім нікога не бачылі, не кажучы пра “жвавыя групы моладзі”.
Отправить комментарий