У Кіеве 13 – 14 кастрычніка адбудзецца блёгерская канфэрэнцыя, прысьвечаная новым медыя. Больш за 300 блёгераў з абшараў былога ЗРСР будуць абмяркоўваць перспектывы разьвіцьця блёгасфэры ў іх краінах, уплыў яе на жыцьцё грамадзтва, стасункі блёгаў і традыцыйных медыяў, праблемы суіснаваньня блёгаў у аўтарытарным грамадзтве, магчымасьці зарабляць грошы пры дапамозе блёгаў.
Гэта першая канфэрэнцыя ў нашым рэгіёне, якая адбудзецца ў фармату БлёгКэмп – вынайдзеным напрыканцы 90-х год у Каліфорніі. Яна не будзе мець вызначанае групкі арганізатараў, ці ўстаноўчае рады, якая будзе прапускаць ці не прапускаць прэзентацыі. Яна, як уласна й блёгі, ёсьць пабудаванаю на прынцыпах Web 2.0 – поўнае інтэрактыўнасьці. Гэта значыць, што кожны, хто прагне, зможа далучыцца й дапамагаць з арганізацыяй. Кожны парадзіць прыехаць і зрабіць прэзэнтацыю. Кожны можа замовіць прэзэнтацыю на тую тэму, якая яму цікавая. Для гэтага патэнцыяльныя ўдзельнікі мусяць зайсьці на вэб – бачыну канфэрэнцыі ды зарэгістравацца ў разьдзеле ўдзельнікі, а таксама падпісацца на паштовы ліст дасылкі, па якім будзе прыходзіць інфармацыя аб патрэбах нешта зрабіць ці аб тым, што было зроблена. Кожна крок ініцыятыўнае групы – напрыкляд, знойдзеная памяшканьне, знойдзены інфармацыйны спонсар ці новыя удзельнікі – будзе бачным для ўсеагульнага агляду на бачыне канфэрэнцыі, якая ўяўляе сабой вікі-сістэму – сістэму, што дазваляе рэдагаваць зьмесьціва сайту ўсім яго ўдзельнікам.
Карацей, поўная інтэрактыўнасьці і крышачку анархіі як і ў тым, што мы будзем абмяркоўваць – блёгі. І запрашаюцца таксама ўсе, хто цікавіцца або будзе цікавіцца блёгамі. У якой – заўгодна гіпостасі – як грамадзянскі журналіст, як чалавек, які піша для сяброў ці той, які зарабляе грошы з рэклямы на блёгах.
Отправить комментарий