У Наваполацаку пачаўся месячнік грамадзянскага пратэсту.
06/27/2007 - 23:28 / Радыё СвабодаСёньня ў Наваполацку ля гарадзкога Палацу культуры адбыўся пікет, удзельнікі якога патрабавалі вярнуць ільготы пэнсіянэрам, чарнобыльцам, донарам ды іншым катэгорыям грамадзянаў. Гэтым самым у горадзе беларускіх нафтахімікаў пачаўся месячнік грамадзянскага пратэсту.
Арганізатары акцыі плянуць пікетаваць цэлы месяц. На гэта быў атрыманы афіцыйны дазвол Наваполацкага гарвыканкаму.
Падчас пікету быў наладжаны збор подпісаў пад патрабаваньнем вярнуць ільготы сацыяльна неабароненым людзям, а таксама распаўсюджваўся адмыслова выдадзены 12-старонкавы інфармацыйны бюлетэнь. У ім апавядаецца аб праблемах, якія ўзьнікнуць у простых людзей пасьля скасаваньня льготаў.
Арганізатарамі акцыі выступілі актывісты дэмакратычных партыяў і Незалежнага прафсаюзу. Падчас пікету адбылося сымбалічнае пахаваньне льготаў.
Отправить комментарий