Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Кризис реальности
читать похожие материалы

цитата:
Закон должен быть похож на смерть, которая не щадит никого
Ш. Монтескье
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Эўразьвяз пазбавіў Беларусь гандлёвых прэфэрэнцый

06/16/2007 - 22:40 / Радыё Свабода

Рашэньне адмяніць гандлёвыя ільготы для тавараў, якія экспартуюцца зь Беларусі, было прынятае з прычыны няздольнасьці кіраўніцтва Беларусі выконваць правы незалежных прафсаюзаў. Гэты крок прывядзе да падаражаньня некаторых беларускіх тавараў на эўрапейскім рынку. Пра гэта заявіў Эўракамісар ў гандлі Пітэр Мандэльсан.

Паводле яго, у Беларусі абсалютна не выконваюцца правы працоўных і нормы працоўнага заканадаўства Міжнароднай арганізацыі працы, згодна зь якімі ўсе працоўныя маюць права аб’ядноўвацца ў прафсаюзы і заключаць калектыўныя пагадненьні аб заробку з наймальнікамі, паведамляе "Аssociated Рress".

Стандартныя тарыфы будуць тычыцца недзе 10% беларускай прадукцыі

У сувязі з гэтым імпарт зь Беларусі ад 21 чэрвеня будзе абкладацца стандартнымі эўрапейскімі імпартнымі мытнымі пошлінамі. Яны на 3 працэнты вышэй за прывілеяваныя тарыфы, якімі Беларусь карыстаецца цяпер.

На практыцы пад стандартныя тарыфы падпадзе каля 10 працэнтаў беларускага імпарту ў краіны Эўразьвязу. Гэта тычыцца, у асноўным, тавараў хімічнай прамысловасьці і сельгастэхнікі. У гэты лік ня трапяць экспартаваныя нафта і газ, якія ідуць з Расеі празь Беларусь у Эўропу.

Прэфэрэнцыі могуць быць вернутыя ў выпадку выкананьня нормаў МАП

Эўракамісія выказала шкадаваньне, што Беларусь праігнаравала шматлікія заклікі прывесьці працоўнае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі нормамі правоў чалавека.

Аднак Пітэр Мандэльсан запэўніў, што як толькі Беларусь прывядзе свае нормы ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі Міжнароднай арганізацыі працы, эўрапейскія гандлёвыя прэфэрэнцыі ёй будуць вернутыя.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015