Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Быць чалавекам – гэта адчуваць сваю адказнасьць. Адчуваць сорам перад жабрацтвам, якое, здавалася б, і не залежыць ад цябе. Ганарыцца кожнай перамогай, атрыманай аднадумцамі. Усьведамляць, што кладучы сваю цагліну, і ты дапамагаеш будаваць сьвет.
Антуан Сэнт-Экзюперы
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Проекты:
Видеотека
видеоролики и фильмы
Информатор
информационные дайджесты в PDF
«Беларусы.ЕУ»
Cайт для мониторинга акций оппозиции.
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

"Лібэралізацыя" скончыцца 21-га?

06/10/2007 - 20:28 / Наша Ніва

У Жэнэве справа йдзе да ўключэньня Беларусі ў так званы спэцпараграф Міжнароднай арганізацыі працы. Прасьцей кажучы, у чорны сьпіс. Пра гэта паведаміў мэдыям лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

У Швайцарыі чарговы раз знаходзіцца і дэлегацыя ўладаў — Пяткевіч, Кабякоў ды іншыя. Там жа і Козік. Тэарэтычна ён, як і Ярашук, мусіць быць апанэнтам ураду ў пытаньні абароны прафсаюзных правоў. Насамрэч жа ФПБ разгарнула шалёную актыўнасьць у іншым кірунку. Нават перастаралася. Скандал з падробкай подпісаў пад чалабітнай у МАП ("тэхнічная памылка", па вэрсіі ФПБ) толькі згусьціў неспрыяльны фон.

Карацей, усе спробы ўладных ды праўладных дзеячаў давесьці Міжнароднай арганізацыі працы, што правы прафсаюзаў у нас узьнятыя на ўзорную вышыню,— посьпеху, здаецца, ня маюць. Хаця грошай на камандзіровачныя Менск не пашкадаваў. Ярашук налічыў у афіцыйнай дэлегацыі аж 22 пэрсоны. Дзьве футбольныя каманды :-) І, мусіць, загадана касьцьмі легчы, як у фінале мундыялю!

Калі ж Беларусь запішуць у той спэцпараграф, то Брусэль, у сваю чаргу, найхутчэй што зьдзейсьніць абяцанае — пазбавіць краіну з 21 чэрвеня прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам. Пра рэальнасьць гэтай пэрспэктывы сьведчыць і каскад казённа-бадзёрых заяў высокага айчыннага чынавенства: маўляў, ня надта й напалохалі! Нам экспарт дывэрсіфікаваць — як раз плюнуць! Як заўжды, пра лёгіку прапаганда не клапоціцца. Бо паралельна дзяржаўныя мэдыі выбіваюць слязу, даводзячы, наколькі балюча санкцыі бяздушнай Эўропы ўдараць па беларускіх пралетарах — стратай заробкаў, працоўных месцаў і г.д.

Так ці іначай, сюжэт з прэфэрэнцыямі дасягае кульмінацыі. У зьвязку з гэтым палітоляг Валер Карбалевіч нават спрагназаваў дату сканчэньня нашай палітычнай псэўдаадлігі (а пакуль што, дарэчы, во вам новы акт гуманізму: праваабаронцу Шчукіна не ўпяклі за краты, а толькі пакаралі ўнушальным штрафам!).

На думку Карбалевіча, "лібэралізацыя" скончыцца менавіта 21 чэрвеня. Прычым незалежна ад таго, якое рашэньне прыме Эўразьвяз. Калі краіну выключаць з сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў, дык тутэйшае начальства пакрыўдзіцца і яшчэ мацней закруціць шрубы. Калі ж Брусэль дасьць слабіну і Менск атрымае адтэрміноўку, то тут таксама вырашаць, што дэмакратычныя рэвэрансы болей непатрэбныя. Бо нашто гандлявацца са слабакамі?

Што ж, праверкі гэтай вэрсіі чакаць нядоўга. Зазначым, аднак, што сёньня ў беларускіх уладаў няма таго моцнага расейскага тылу, які разьвязваў рукі ва ўнутранай палітыцы і разьвязваў язык у дачыненьнях з Захадам некалькі гадоў таму. Так што, бадай, магчымыя варыянты гульні і пасьля 21-га.

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015