|
|
|
Масавая завочная адукацыя ад ЭГУ06/07/2007 - 20:42 / generation.byЯк атрымаць адукацыю з эўрапейскім дыплёмам, але не зьяжджаючы зь Беларусі? Колькі каштуе такое задавальненьне і якія ёсьць спэцыяльнасьці? Пра асаблівасьці завочнай адукацыі ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце generation.by распавёў дырэктар цэнтра завочнай і дыстанцыйнай адукацыі ЭГУ, прафэсар Рыгор Мінянкоў. Як адзначае сп. Мінянкоў: «Зараз нічога бясплатнага няма. Гэта якасная адукацыя, якая патрабуе выдаткаў. Сам жа ўнівэрсытэт у сярэднім выдаткоўвае на навучаньне кожнага студэнта 700-800 даляраў». Студэнты-завочнікі працуюць па індывідуальнай праграме. Кіраўніцтва ўнівэрсытэта кажа, што сыстэма аплаты навучаньня таксама гнуткая. Калі нехта жадае перавесьціся зь іншай ВНУ ў ЭГУ – гэта магчыма. Частка прадметаў можа быць перазалічаная, што зьменшыць і аплату за навучаньне. Але перазалікі таксама маюць мяжу. Перавесьціся ў ЭГУ на апошнім курсе і атрымаць эўрапейскі дыплём ня так проста. «Хаця б 2 гады павучыцца ў ЭГУ патрэбна», – дадае прафэсар. Студэнты, якія ўжо атрымліваюць завочную адукацыю ў ЭГУ, распавядаюць, што гэта цалкам ламае стэрэатыпы пра беларускую завочную адукацыю. У першую чаргу, прыйдзецца сапраўды вучыцца. І ня толькі ў час сэсіі, а ўвесь навучальны год. Рыгор Мінянкоў тлумачыць гэта тым, што для завочнай адукацыі зьмяніліся тэхналёгіі – выкарыстаная мадэль дыстанцыйнай адукацыі: «Студэнты нашага завочнага аддзяленьня атрымліваюць такі ж дыплём, як і студэнты дзённага – дыплём эўрапейскага ўзору, а гэта дае выпускніку вялікія пэрспэктывы па працягу навучаньня ці працаўладкаваньня ў Эўропе». А кіраўніцтва ЭГУ папярэджвае: перад тым як ісьці вучыцца ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, патрэбна ўзважыць усё, бо гэта патрабуе адказнасьці. Абітурыенты, якія паступаюць на завочнае аддзяленьне ў ЭГУ, залічваюцца ва ўнівэрсытэт па выніках конкурсу анкетаў. На ўстановачнай сэсіі студэнты прадстаўляюць арыгіналы альбо натарыяльна завераныя копіі атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі ці дыплёмы аб вышэйшай ці сярэдне спэцыяльнай адукацыі, сэртыфікаты аб узроўні валоданьня замежнай мовай; акадэмічную даведку, якая пацьвярджае неабходныя для ўдзелу ў конкурсным адборы адзнакі. Завочная адукацыя прадастаўляецца па спэцыяльнасьцях: Асаблівасьці падачы дакумантаў да кожную з спэцыяльнасьцяў і адпаведныя адрэсы можна знайсьці на адмысловай старонцы сайту ЭГУ. Набор абітурыентаў ажыцьцяўляецца ў 2 плыні: Але лепей пасьпяшацца, бо набор у другой плыні будзе ажыцьцяўляцца на вольныя месцы, калі такія застануцца. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий