Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Плохие чиновники избираются хорошими гражданами, которые не голосуют.
Джордж Джин Натан
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« август 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2
6 8
12 14 15
18 24
27 28 29 30 31

Першыя, хто пераможа


05/31/2007 - 14:54

Беларусы ніколі не перамагалі. Так, прынамсі, вучыць афіцыйная і агульнапрынятая ў сьвеце вэрсія гісторыі. А тыя перамогі, якія мелі нашыя продкі, напрыклад Грунвальд, Орша, там-сям ужо і ня прынята лічыць беларускімі – дый самі беларусы ў асноўнай масе даўно першымі перасталі на іх арыентавацца.

У найноўшай гісторыі беларусы пакуль што толькі праігрывалі. Прайграў Касьцюшка, прайграў Каліноўскі. Прайграў Булак-Балаховіч, прайграў Вітушка. Усе яны пацярпелі сваю годную, дастойную, але бясспрэчную паразу - прайгралі і прысьвяцілі сябе таму, каб падрыхтаваць глебу для нас, яны пагінулі на расейскай шыбеніцы ці ад чэкісцкай кулі ў сьпіну ў надзеі на тое, што нехта падхопіць сьцяг за імі і будзе, нарэшце, больш пасьпяховым за іх. Ня трэба арыентавацца на іх, трэба прарываць замкнёнае кола і перамагаць, і рабіць гісторыю ўласнаручна.

цитата
Без асабістай свабоды грамадзяніна ўрэшце ня так і важна, хто над ім дыктатарствуе: тутэйшы ці акупант.

Штогод беларуская дэмакратычная апазыцыя ладзіць буйныя акцыі супраціву на Дзень Волі, у які была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. Але дэ-факта і БНР прайграла свой бой за Беларусь. Рада БНР эмігравала і данесла свой алімпійскі факел да нас, каб ня проста быць сымбалям нашай беларускай няскоранасьці, а каб натхніць нас завяршыць пачатае заснавальнікамі БНР.

Так, безумоўна, акт абвяшчэньня незалежнасьці канчаткова зацьвердзіў самастойны статус Беларусі. Менавіта ад 25 сакавіка 1918 г. краіна бесперапынна дэ-юрэ прысутнічае на палітычнай мапе ў якасьці суб’екта - БНР, ССРБ, Остлянд, БССР, РБ. Атрымліваецца, што 25 сакавіка стаўся, такім чынам, Днём Волі для беларускай дзяржавы – але ён ня прынёс вызваленьня жыхару Беларусі.

А без асабістай свабоды грамадзяніна ўрэшце ня так і важна, хто над ім дыктатарствуе: тутэйшы ці акупант.

цитата
Цяжка быць першымі, цяжка ўсьведамляць адказнасьць і абавязак зрабіць нешта, што дагэтуль не атрымоўвалася нікому. Але ці не па нашай з вамі амбіцыі гэта?

Перад дэмакратычнай супольнасьцю працягвае стаяць задача ня проста быць дастойнымі папярэднікаў, не раўняцца на братоў Ластоўскіх і генэрала Булака-Балаховіча – але ў першы раз у гісторыі пераўзысьці іх, ажыцьцявіць тое, што не атрымалася ім: перамагчы. Перамагчы не ў чужой Вялікай айчыннай вайне, не "за веру, царя і отечество", не "за Родіну, за Сталіна" ды нават не "за Беларусь". А нарэшце перамагчы за сябе саміх, за сваё асабістае шчасьце на сваёй зямлі, за сваю ўласную магчымасьць дастойна жыць дараванае Богам жыцьцё, магчымасьць рэалізаваць свае памкненьні, ажыцьцявіць ідэі і мары безь неабходнасьці зьяжджаць у іншую краіну. Безь неабходнасьці трываць перашкоды, свавольства неэфэктыўнай і варожай да свайго гаспадара-чалавека карумпаванай і неэфэктыўнай аўтарытарнай дзяржавы. Ані за што іншае не змагаецца чалавек так, як за сваё ўласнае – свой дом, сваю сям’ю. Няма вышэйшай ідэі за тую, якая людзям дазваляе займацца гэтым самым сваім уласным, якая дазваляе чалавеку сваім розумам абіраць лад жыцьця.

Цяжка быць першымі, цяжка ўсьведамляць адказнасьць і абавязак зрабіць нешта, што дагэтуль не атрымоўвалася нікому. Але ці не па нашай з вамі амбіцыі гэта? і ці многім людзям даводзіцца жыць у пераломны момант гісторыі, калі лёс будучыні ляжыць у тваіх руках?

Новае пакаленьне мае толькі дзьве опцыі: альбо перамагчы дыктатуру, альбо далучыцца да “галерэі славы” папярэднікаў-паражэнцаў, герояў, чыя эпітафія - “мы змагаліся як маглі, але ў нас не атрымалася”. Не перамог Пазьняк, не перамагае Мілінкевіч. Ну, хто наступны?

Дзень вызваленьня Беларусі ад дыктатуры будзе сьвятам нароўне з Днём Волі 25 сакавіка. Нейкі з гэтых 365 дзён у календары - можа сёньняшні, а можа заўтрашні – будзе днём вызваленьня, днём вяртаньня нам нашай чалавечай годнасьці. Але на якую менавіта дату ён прыпадзе - пакуль што ня ведае ніхто. Гэтую дату вызначыць і зрабіць нікому іншаму, як нам з вамі. І не імём Кастуся Каліноўскага трэба будзе назваць сёньняшнюю Кастрычніцкую Плошчу, а імём таго з нашых сучасьнікаў, хто здолее прывесьці нас да доўгачаканай беларускай перамогі. Перамогі нацыі людзей, аб’яднаных прагай свабоды для сябе саміх і сваіх дзяцей.

Алесь Чайчыц

Стоит ли

Стоит ли доверять информации из интернета? Я таких отзывов могу уйму настрочить (даже с разных адресов). Вы на их сайте куки не контролируете. Они сами это делают (или не делают - что скорее всего). Да и кто признается.
Сайт - барахло. Только отравленный коммунизмом плебей заинтересуется. Читать там нечего. Все на БТ и в СБ есть.
Да затихли они чего-то. В Мордовии как и в РБ - что ни человек, то партия.

-:)

У такiм выпадку, хутчэй за ўсе, гэта й будзе Пазьняк... -:)

Всё не так.

День освобождения от АГЛ - это только первый шаг, и не самый важный. Надо понимать, что АГЛ заводит страну в свои дебри, из которых потом предстоит выбираться. Многое, очень многое, придётся изменять (экономика, законы, менталитет, образование, свободы, конституция, названия улиц и т.д.). Если начинаешь рассуждать о том, что надо будет изменить, то волосы встают дыбом от той работы, которую предстоит проделать.
Днём Возрождения Нации я бы назвал день, когда будет принята новая конституция. Произойти это должно лет через 25 после исчезновения АГЛ. В течение этих 25 лет необходимо будет, прежде всего, вырастить новое поколение белорусов-европейцев. Это поколение должно вырасти в свободной стране, оно должно будет стать гарантом того, что никакие силы не столкнут республику во мрак невежества, т.е. к узурпации власти, потере независимости, утрате национальной гордости. и т.п.
Так что трудные деньки ещё впереди.

На счёт трудных

На счёт трудных деньков не стала бы загадывать сколько именно они продлятся, но рожать страна демократию будет мучительно. Возможно, болезненнее, чем Украина(

Какая диктатура?

Алесь, да Вы что?!

Алесь вельмi

Алесь вельмi добра сфармулявау выклiк нашага часу для моладзi. +1

так!

выдатна сказана!

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015