У Гародні прайшла акцыя супраць неабаснаванага пілаваньня дрэў па ўс
05/17/2007 - 22:29 / "За свабоду"Сеньня, 17 траўня ў Гародні прайшла акцыя супраць неабаснаванага пілаваньня дрэў па ўсяму гораду. 20 маладзёнаў, нягледзячы на супрацьдзеяньне міліцыі, прайшлі з плякатамі "Я дрэва, сячыце мяне!" па Савецкай вуліцы (ад Савецкай плошчы да плошчы Леніна). Падчас шэсьця было затрымана 10 чалавек, у іх былі перапісаны пашпартныя дадзеныя, пасля іх адпусцілі.
Перад акцыяй быў затрыманы фатограф Максім Швед, які нёс "пілу сяброўства" - стылізаваную бензапілу з надпісам "Гародня+дрэвы=сяброўства".
Акцыя прыцягнула ўвагу міліцыі, таму што арганізатары змясьцілі запрашэньне на акцыю ў інтэрнэце. Але застаецца загадка: "Чаму міліцыя так баіцца дрэў?"
Па некаторых звестках, массавае высячэньне дрэў у Гародні пачалося з-за таго, што Уладзіміру Саўчанка (старшыне Гарадзенскага аблвыканкама) вельмі падабаюцца газоны і ён вырашыў, што яны больш пасуюць гораду, чым стогадовыя дрэвы. Меркаваньне жыхароў не зацікавіла прызначанага чыноўніка.
Паводле: http://za-svabodu.org/
Отправить комментарий