У БНТУ адбылася гумарыстычная акцыя "STOP БРСМ!"
05/07/2007 - 23:26 / БУНТСёння актывісты БУНТ’у ў межах кампаніі “STOP БРСМ” правялі гумарыстычную акцыю, у якой высмейвалі амаральныя якасці чальцоў гэтай арганізацыі.
На дзьвярах галоўнага офіса БРСМ БНТУ, а таксама на шыльзе БРСМ ў адным з карпусоў універсітэта былі прымацаваныя дзіцячыя лялькі з шыльдамі “Гонар”, “Сумленне”, “Свабода”. Вакол шыі кожнай лялькі быў завязаны БРСМаўскі гальштук, на якім яны і былі “павешаныя”, сымбалізуючы забой здзек лукашыстскай арганізацыі над святымі для кожнага нармальнага чалавека паняткамі. Акрамя таго, актывісты заляпілі універсітэт і прылеглыя тэрыторыі налепкамі “Сдай друга и получи зачёт автоматом”, “Живи веселей, стучи на друзей».
Акцыя выклікала вялікі рэзананс сярод студэнтаў, яны нават фатаграфаваліся на фоне лялек і прасілі даць ім налепак.
Падчас правядзення акцыі адбыўся невялікі канфлікт між сябрамі БУНТ’у і функцыянерамі БРСМ, якія правакавалі бойку. На шчасце, ніхто затрыманы не быў.
Отправить комментарий