КДБ пачало судзейнічаць вандалізму ў Гародні.
05/05/2007 - 18:11Сёння быў выкліканы ў КДБ адзін з арганізатараў моладзевых акцый супраць знішчэння гістарычнай забудовы Гародні - Алесь Залеўскі. Так Гарадзенскія сілавікі адрэагавалі на пачатак вартаванняў каля помнікаў архітектуры, якія павінны быць знесены.
Нагадаем: Гарадзенская моладзь з 27 красавіка пачала акцыі пратэсту супраць заплянаванага чынавенствам руйнавання 40% гістарычнай забудовы цэнтру Гародні, а ўчора, 4 траўня, пачалася безтэрміновая варта выратавання.
Отправить комментарий