Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Человек начинается там, где кончается государство.
Александр Паникин
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

БНФ "Адраджэньне" будзе дамагацца прыцягненьня да крымінальнай адказ

05/01/2007 - 23:50 / Партыя БНФ

Заява Сойму ГА БНФ “Адраджэньне” з нагоды рабурэньня гістарычнага цэнтру Горадні.

З канца 2005 г. ідзе гэтак званая “рэканструкцыя” цэнтральнай часткі Горадні. Падчас яе пацярпеў шэраг археалягічных помнікаў, а таксама будынкаў канца 19-га – пачатку 20-га стагодзьдзяў, якія знаходзіліся па-за межамі ахоўнай зоны старога гораду.

6 кастрычніка 2006 года быў зьненесены дом па вуліцы Горкага, 29. Гэты дом зьяўляецца адным з найлепшых узораў стылю каструктывізм у Беларусі . Аб’ектыўных прычынаў зносу будынку прад’яўлена не было. За яго захаваньне выступілі навукоўцы-гісторыкі, праблема была шырока паднятая ў шматлікіх беларускіх і замежных мэдыях, былі сабраныя подпісы жыхароў горада.

19 красавіка 2007 года Беларуская рэспубліканская навукова-мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры фактычна ўхваліла разбурэньне значнай часткі гістарычнай Горадні. Спробы прымусіць гарадзенскія ўлады адмовіцца ад працягу вандалізму, праз звароты да міністэрстваў культуры і архітэктуры й будаўніцтва вычарпалі сябе.

У плянах Гарадзенскага чыноўніцтва на гэты год – руйнаваньне забудовы гістарычнага цэнтру Горадні (ад 30% да 40% агульнай плошчы ў межах ахоўнай зоны старога гораду).

Падлягаюць “пад знос”:

- Новы Сьвет паміж вуліцамі Горкага – Міцкевіча – 17 верасьня – Дзяржынскага – Астроўскага. Плянуецца забудова раёна прэстыжнымі кварталамі

- шэраг будынкаў кварталу Тэльмана – Гараднічанская – Калючынская – Кірава.

- правы флігель палацу адміністратара XVIII стагодзьдзя.

- ўнікальны для Беларусі будынак у стылі мадэрн па вул. Сацыялістычная, 44.

Калі гэтыя пляны будуць ажыцьцяўлены, то гэта будзе адным з найбуйнейшых прыкладаў вандалізму ў сучасным сьвеце, і стане побач са зьнішчэньнем “талібамі” статуяў Буды у Аўганістане.

Схільныя канстатаваць, што прычыны руйнаваньня гістарычных будынкаў палягаюць ня толькі ў недасьведчанасьці кіраўніцтва Горадні, але ў значнай ступені і ў карумпаванасьці абласной і гарадзкой адміністрацыяў.

З гэтай нагоды ГА БНФ “Адраджэньне”:

- ініцыюе стварэньне агульнанацыянальнага Камітэту па ўратаваньні гістарычнага цэнтру Горадні;

- выказвае недавер Навукова-мэтадычнай рады Міністэрства культуры, якая ўхваліла руйнаванне Горадні й прыняла рашэнне пра знос больш 40 будынкаў у гістарычным цэнтры.

- патрабуе правядзеньня публічных слуханьняў на тэму зьнішчэньня гістарычнай забудовы Горадні з удзелам прадстаўнікоў гарадзкой адміністрацыі, прадстаўнікоў Камітэту па ўратаваньні гістарычнага цэнтру Горадні; дасьведчаных экспэртаў і навукоўцаў.

У выпадку, калі акты “вандалізму” працягнуцца, ГА БНФ “Адраджэньне” будзе дамагацца прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці ініцыятараў “перабудовы” гістарычнага цэнтру Горадні; скарыстае кантакты з замежнымі партнэрамі і прэсай дзеля прыцягненьня максымальнай міжнароднай увагі да сытуацыі ў Горадні; пачне падрыхтоўку масавых вулічных акцыяў; прыкладзе высілкі дзеля высьвятленьня юрыдычных і фізычных асобаў, якія справакавалі канфлікт, з мэтай правядзеньня інфармацыйных кампаніяў дзеля іх дыскрыдытацыі (гл. Дадатак 1)

ГА БНФ “Адраджэньне” даручае Гарадзенскай абласной і гарадзкой радам БНФ “Адраджэньне” распачаць інфармацыйную кампанію па абароне гістарычнай часткі горада Горадні; правесьці круглы стол, вынікам якога мусіць быць стварэньне Камітэту па ўратаваньні гістарычнага цэнтру Горадні.

1.05.2007

Старшыня Сойму ГА БНФ “Адраджэньне”

Вінцук ВЯЧОРКА

Дадатак 1

Сьпіс асобаў, вінаватых ва ўжо зьдзейсьненых і заплянаваных зьнішчэньнях гістарычных будынкаў цэнтру Горадні:

Уладзімір Саўчанка, старшыня Гарадзенскага аблвыканкама. Безапэлятыўна лябіюе рэканструкцыю Старога моста й руйнаваньне гістарычнага цэнтру Горадні

Аляксандар Тараненка, архітэктар "Гроднаграмадзянпраекту"

Прапанаваў зьнесьці агромністую частку старой Горадні паміж вуліцамі Горкага – Астроўскага – Дзяржынскага - 17 верасьня - Міцкевіча; распрацоўваў праект рэканструкцыі Старога моста

Уладзімір Анісімаў, галоўны архітэктар Горадні

Прапанаваў зьнесьці будынкі па Урыцкага 21/23, асабліва адзначаў, што на вызваленую зямлю ўжо ёсьць пакупнікі з Расеі; прапануе таксама зьнесьці будынкі па Ўрыцкага 5, 12, 15, Гараднічанская 23 і некалькі іншых.

Аляксандр Антоненка, мэр Горадні

Вольга Мацко, галоўны спэцыяліст аддзела культуры гарвыканкама,

курыруе ахову помнікаў

Рышард Кацынэль, галоўны інжынэр "ГроднаГрамадзянПраекту"

Аляксандр Захарчук, архітэктар

Удзельнікі навукова-мэтадычнай рады Міністэрства культуры, якія ўхвалілі руйнаванне Горадні й прынялі рашэньне пра знос больш за 40 будынкаў у гістарычным цэнтры:

Ўладзімер Грыдзюшка, намесьнік міністра культуры

Ўладзімер Абламскі, кіраўнік упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульту

Ігар Чарняўскі, намесьнік кіраўніка упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульту

Віктар Нікіцін, галоўны архітэктар Менску

Аляксандар Лакотка, гісторык архітэктуры

Вольга Ляўко, археоляг Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015