03/17/2007 - 16:31 / I. Крыштон
У Варшаве працягваецца акцыя па падтрымцы Ухвалы Сэнату Рэспублiкi Польшча ад 21 лютага 2007 года, якая патрабуе ад беларускiх уладаў хуткага вызвалення лiдара БСДП А. Казулiна i iншых палiтычных вязняў беларускага рэжыму. Сэнс гэтай акцыi ў тым, што грамадзяне Беларусi, якiя зараз жывуць у Варшаве, студэнты праграмы К. Калiноускага звяртаюцца ў амбасады краiн Эуразвязу з просьбай да кiраўнiкоў i парламентаў падтрымаць iнiцыятыву Польскага Сэнату.
Падобныя звароты перададзены таксама кiраўнiкам ЗША, Канады, Расii i Украіны. На працягу мiнулага тыдня дакументы атрымалi амбасады Лiтвы, Балгарыi, Францыi, Венгрыi, Германii. Заўтра атрымаюць яшчэ пяць кiраўнiкoў i парламентаў еўрапейскiх краiн.
I. Крыштон. Сябра БСДГ. Варшава.
Першы здымак: Палiтычныя ўходцы - грамадзяне Беларусi перадаюць
Зварот супрацоўнiкаў Лiтоўскай амбасады.

Другi здымак: беларускiя студэнты, якiя праходзяць навучанне ў Варшаве па праграме iм. К.Калiноўскага, пад час перадачы звароту ў амбасаду Балгарыi.

I. Крыштон
Отправить комментарий