Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Меньшинство всегда не право - вначале.
Герберт Прокноу
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

У Вільні абмяркоўваюць сытуацыю вакол Кангрэсу дэмсілаў

03/11/2007 - 20:39 / Радыё Свабода

Сёньня ў Вільні пачалася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзкасьці. Цягам 10 і 11 сакавіка яны абмяркуюць крызысную сытуацыю, што склалася вакол правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Лябедзька: гэта дыскусія на прадмет таго, як выйсьці на эфэктыўны Кангрэс

Напярэдадні ад'езду ў Вільню лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька наступным чынам патлумачыў неабходнасьць такой сустрэчы:

"Гэта будзе яшчэ адна дыскусія на прадмет таго, як выйсьці на эфэктыўны Кангрэс. Пасьля яе завяршэньня мы можам дакладна сказаць, якая існуе ступень падрыхтоўкі так званай пазытыўнай альтэрнатывы. Гэта – малая канстытуцыя, эканамічная плятформа і стратэгія. Я думаю, што ўжо сёньня можна гаварыць пра 60-90% гатоўнасьці гэтых дакумэнтаў".

Мілінкевіч у Вільню ня быў запрошаны

Старшыня палітычнай рады аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч у Вільню не паехаў. Ягоны прэсавы сакратар Павал Мажэйка тлумачыць сытуацыю:

"Ён трошкі захварэў. Але мы спадзяемся, што ў панядзелак ужо ўсё будзе добра. А што тычыцца Вільні, дык наколькі я ведаю, ён туды не плянаваў ехаць, бо ня быў запрошаны. Я шчыра скажу, пра гэтую сустрэчу ён абсалютна ня ведае".

Вячорка: “Соймы нам даражэйшыя за Вільню. І БНФ таксама даражэйшы”

Застаўся ў Менску і старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

"У нас сёньня сойм. А соймы нам даражэйшыя за Вільню. І Беларускі народны фронт таксама даражэйшы. А пытаньне падрыхтоўкі да Кангрэсу мы сёньня не абмяркоўвалі, бо нам важней былі свае стратэгія ды дзейнасьць".

"Будзем працаваць і ў нядзелю"

Прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Кароль знаходзіцца ў Вільні. І вось што ён паведамляе нашаму Радыё:

"Ужо абмеркавалі малую Канстытуцыю, абмеркавалі эканамічную плятформу. Па апошняй ёсьць практычная рэкамэндацыя. У групу, якая займаецца эканомікай, дадалі новых людзей. Мы разам узважылі падыходы і паглядзелі, што яны прынцыпова не разыходзяцца. Пастаўлена задача да канца сакавіка зрабіць канчатковы варыянт і затым на старонкі дзьве папулярны варыянт для людзей".

Глод: "А што са стратэгіяй?"

Кароль: "Зараз будзем і яе абмяркоўваць".

Глод: "Вы сёньня скончыце працу ці будзеце яшчэ працаваць і заўтра?"

Кароль: "Будзем працаваць і ў нядзелю".

Мяркуецца, што 15 сакавіка ў Менску на паседжаньні Палітычнай рады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў будзе нарэшце названая дата правядзеньня новага Кангрэсу. Як мы ўжо паведамлялі, "Саюз левых партый", у які ўваходзяць Беларуская партыя жанчын "Надзея", Партыя камуністаў беларуская ды Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), прапануе правесьці Кангрэс 14-15 красавіка.

Уладзімер Глод, Менск

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015