Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Хто разглядае людзей як статак і ўцякае ад яго з усёй даступнай яму шпаркасьцю, таго яны пэўна нагоняць і забадаюць.
Фрыдрых Ніцшэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Царкоўныя ўлады не пацьвярджаюць факт блаславеньня пабудовы “Сувора

03/07/2007 - 22:02 / Радыё Свабода

Прэсавая служба Беларускага Экзархату Расейскай Праваслаўнай Царквы сёньня распаўсюдзіла паведамленьне з адказам на адкрыты ліст беларускіх грамадзкіх арганізацыяў у справе пабудовы ў Кобрыне ”Сувораўскага храма-помніка.

У паведамленьні Экзархату сярод іншага гаворыцца, што “Беларуская Праваслаўная Царква ня мае ў сваім распараджэньні ніякіх дакумэнтаў, якія б сьведчылі пра тое, што намеры і праекты, што зьвязваюць пабудову Кобрынскага храма Нараджэньня Хрыстовага зь імем А.В.Суворава, атрымвалі блаславеньне Сьвяшчэннаначальля”.

Аўтары адкрытага ліста спасылаліся на паведамленьні ў СМІ аб тым, што гэткае блаславеньне даў фонду “За захаваньне духовай спадчыны” сам Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Аляксій ІІ.

Паводле Экзархату, у Кобрыне ад 2004 году будуецца храм Нараджэньня Хрыстовага ў памяць 60-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад фашыстоўскіх захопнікаў, а ідэя надаць будучаму храму статус Сувораўскага храма-помніка “ўзьнікла пазьней у нетрах некаторых расейскіх грамадзкіх фондаў і рухаў, а пасьля была абнародаваная на старонках адной з расейскіх газэтаў, што і стала нагодай для яе цытаваньня і інтэрпрэтацыі ў іншых сродках масавай інфармацыі”.

Прэсавая служба паведамляе, што “меркаваньні паасобных членаў кліру і паствы горада Кобрына не прэтэндуюць і ня могуць прэтэндаваць на статус, які выказвае афіцыйную пазыцыю усёй Беларускай Праваслаўнай Царквы”

Радыё Свабода зьвярталася да Беларускага Экзархату з просьбай абвясьціць афіцыйную пазыцыю царкоўных уладаў у справе пабудовы храма ў Кобрыне ад самага пачатку абмеркаваньня гэтай тэмы ў СМІ, але афіцыйны адказ быў дадзены толькі сёньня.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015