Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Вне сферы личной ответственности нет ни добра, ни зла, ни возможности проявить свои высокие моральные качества, ни шансов доказать силу своих убеждений, жертвуя собственными желаниями ради того, что считаешь правильным. Только когда мы сами несем ответственность за свои интересы и свободны принести их в жертву по собственной воле, наше решение имеет моральную ценность.
Ф. Хайек
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Беларускія апазыцыянэры ляцяць у Вашынгтон без Мілінкевіча

02/24/2007 - 20:11 / Радыё Свабода

Дэлегацыя беларускай апазыцыі ў нядзелю вылятае ў Вашынгтон, дзе цягам тыдня будуць праходзіць іх сустрэчы з амэрыканскімі палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, журналістамі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Аляксандра Мілінкевіча ў складзе дэлегацыі ня будзе. Партыйныя лідэры гавораць, што размова ў ЗША будзе весьціся пра сытуацыю ў Беларусі і пра падтрымку грамадзянскай супольнасьці, а не пра канфлікт у стане беларускай апазыцыі.

У складзе дэлегацыі – кіраўнікі партыі БНФ Вінцук Вячорка, Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а таксама Ірына Казуліна і прадстаўнік Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Сяргей Мацкевіч. Дакладная праграма візыту пакуль невядомая, бо яшчэ ўдакладняецца. Сяргей Калякін гаворыць толькі пра папярэднюю праграму:

“Мы будзем сустракацца з кангрэсмэнамі, сэнатарамі, прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамэнту, няўрадавымі арганізацыямі, з нашай дыяспарай. Дакладных імёнаў ня ведаю. Будзе прэсавая канфэрэнцыя. І думаю, не адна.

Нашая галоўная мэта – паказаць, як жыве сёньняшняя Беларусь, якія ў яе ёсьць праблемы, куды рухаецца. Якія ёсьць надзеі на тое, што Беларусь будзе ў цывілізаваным сьвеце. Што яна будзе незалежнай, дэмакратычнай, прававой дзяржавай. І мы хацелі б ведаць пра тое, што такая дзяржава як Злучаныя Штаты Амэрыкі падтрымлівае нас на гэтым шляху”.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька больш канкрэтна акрэсьліў беларускія прапановы:

“Для нас мэта адна – Беларусь павінна быць у парадку дня міжнароднай супольнасьці. І калі яна там прысутнічае – значыць, у краіны ёсьць пэрспэктыва”.

Як вядома, у ЗША не ляціць Аляксандар Мілінкевіч. Анатоль Лябедзька гаворыць, што Мілінкевіч паставіў умову – уключыць у склад дэлегацыі прадстаўнікоў сваёй каманды. А палітычны дарадца Мілінкевіча Андрэй Кусяльчук гаворыць, што да 25 сакавіка, да Кангрэса дэмсілаў і ўлагоджваньня канфлікту паміж лідэрам і іншымі прадстаўнікамі кааліцыі, ніякіх візытаў рабіць ня варта.

Сяргей Калякін гаворыць, што тэма канфлікту паміж Аляксандрам Мілінкевічам і партыйнымі лідэрамі ў Амэрыцы падымацца ня будзе.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015