Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Рабы отечества: человек на войне как собственность государства
читать похожие материалы

цитата:
В государстве следует четко различать арифметическое большинство и большинство политическое
А. Ривароль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

У Менску адбыўся сэмінар па выкарыстаньні беларускай мовы ў рэкляме

02/24/2007 - 20:08 / Радыё Свабода

"Беларускамоўнае прасоўваньне прадуктаў: тэхналёгіі, мэтады, інструмэнты" – так завецца практычны сэмінар, які ладзіўся ў Менску 24 лютага. Як выкарыстоўваць беларускую мову, каб выдзяляцца на рынку тавараў паслуг? У якіх СМІ лепш ужываць расейскую, а ў якіх беларускую мову? У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі маркетынгавых, рэклямных і PR-падразьдзяленьняў розных кампаній, а таксама "Таварыства беларускай мовы".

Арганізатарам сэмінару выступіў PR-партал "APRэль". Гаворыць кіраўнік праету Аляксей Чубат:

Чубат: "Чаму ўзьнікла ідэя падобнага сэмінару? Справа ў тым, што наш PR-партал, які больш за два гады існуе на беларускім рынку, назірае, што кампаніі, у першую чаргу заходнія, а разам зь імі і нашы беларускія, пачалі сябе прасоўваць на нашым рынку па-беларуску. Мы вырашылі правесьці гэтае мерапрыемства, каб вызначыць, наколькі беларуская мова ёсьць у беларускім грамадзтве эфэктыўным інструмэнтам камунікацыі. Ці можа яна прыносіць прыбытак? Як яе лепш выкарыстоўваць, якім кампаніям?"

"Samsung", "Renault", "Adidas" – хто наступны?

Паводле Аляксея Чубата, першай актыўна пачала выкарыстоўваць у рэкляме беларускую мову кампанія "Samsung". Сьледам – "Renault", "Gallina Blanca", "Adidas" ды іншыя. У тым ліку – баранавіцкі хлебакамбінат з маркай мукі "Гаспадар".

Сярод удзельнікаў абмеркаваньня не знайшлося поўных праціўнікаў беларускай мове ў рэкляме, таму давялося крыху пагуляць, каб абвострыць палеміку. Сярод тых, хто гуляў – прадстаўнік "Альфа-радыё" Андрэй Булганскі:

"Я трымаюся гледжаньня, што беларуская мова як спосаб прасоўваньня кампаніі на беларускім рынку вельмі эфэктыўны".

“А ці будзе беларускамоўная рэкляма прыбытковая для бізнэсу?”

Павал Радзецкі, прадстаўнік фірмы "Дастаўка Менск" настроены скептычна, але тлумачыць свой скепсіс вялікай колькасьцю пытаньняў:

"Ці шмат людзей, якія вырастуць з новай генэрацыі і пачнуць збольшага размаўляць па-беларуску? Ці будзе беларускамоўная рэкляма прыбытковая для бізнэсу? Ці будзе эфэктыўная? Адказ на гэтыя пытаньні я шукаю на гэтым сэмінары".

Алена Анісім, старшыня менскай гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы, галоўны рэдактар газэты "Новы час":

"Я зацікаўленая ўбачыць, наколькі запатрабаваная рэкляма, як яна дзейнічае. Хачу ўбачыць і падводныя камяні, і ўспрыняцьце людзей не са штодзённай беларускай мовай: якія засьцярогі, чаго я павінна пазьбегнуць. Дзе ў нас могуць быць слабыя месцы, а дзе моцныя".

Севярын Квяткоўскі

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015