Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

авторские колонки:
Колонка проф. Деникина Краткая биография Александра Македонского
Советы от бабушки Агафьи (анимация) Дары природы
Советы от бабушки Агафьи (анимация) Про американцев
все свежие материалы
цитата:
Мужество – это то, что заставляет встать и говорить; мужество также – это то, что заставляет сесть и слушать.
Уинстон Черчилль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Павел Радак-Гарадніцкі : “Магу прадаць бабулю!”


02/16/2007 - 04:20 /

З новага цыклу "Людзі нашага горада"

Худзенькі, з блакітнымі вачыма і простай усьмешкай, ён сядзіць насупраць мяне. “Памятаеш, раней былі такія макароны спіралькамі, я іх вельмі люблю. У дзяцінстве мяне цяжка накарміць было. Я нават катлеты, якія маці смажыла, у каробку пад ложак хаваў, а зефір у садку выкідваў. Зараз пельмені вельмі люблю. А за слоік сгушчонкі ўвогуле на ўсё пайду.”

Хлопец, з якім мы абмяркоўваем, якія ў нашым дзяцінстве былі прысмакі, гэта Паша.
Дакладней Павел Радак-Гарадніцкі, актор вядомага у Менску напаўпадпольнага і вельмі папулярнага сярод моладзі “Свабоднага тэатра”.

Некалькі дзён таму ён атрымаў прыз “за лепшую мужчынскую ролю другога плана” за сваю працу ў спектаклі ”Быць Гаральдам Пінтэрам”. Я бачыла гэты спектакль. Паша сапраўды грае надзвычайна. Ягоны герой, чалавек, зь якога здзекуюцца ў турме, гвалцяць ягоную жонку, забіваюць маленькага сына і самога кастрыруюць, у Пашаным выкананні ня можа ня ўразіць. Некаторыя сцэны актор грае абсалютна голы. Гэта не эратычныя сцэны. Тым болей робіць уражанне такое прафесійна-спакойнае стаўленне да свайго цела, як да інструмента. Ці Паша лічыць сябе сэкс-сымбалем, пытаюся. “Канешне! Брэд Піт адпачывае!”- весела усьміхаецца ён.

Зараз сэкс-сымбаль у цёплым шматкаляровым швэдры. Цікаўлюся, хто вязаў. “О! Я яго за вельмі вялікія грошы купіў!” – дзеліцца Паша. “Гэта быў мой першы ганарар за кіна-здымкі. Я граў такога раскаяўшагася маладзенькага фашыста-калабаранта, якога лёс прымусіў пайсці ў паліцаі. За дзень нам плацілі 70 даляраў. А мы здымаліся больш за тыдзень. Калі выплацілі грошы, я ажно ашалеў ад такой сумы. Вырашыў абавязкова купіць нешта з вопраткі. Увечары як раз ўжо крамы зачыненыя былі. ГУМ, ЦУМ не працавалі. Адзінае, што было адчыненае – Бенетон. Вось там я і набыў гэты каляровы швэдар. Вельмі яго люблю.”

Пытаюся, калі Паша вырашыў стаць акторам. Ён шчыра прызнаецца, што увогуле не зьбіраўся. Жартуе: “Мне да “Кулька” было пяць хвілін ад хаты, вельмі зручна. Вось і пайшоў. Што я там плёў, калі паступаў, ты не ўяўляеш! Граў дзядка, які сядзеў каля вогнішча і нешта расказваў. Прыёмная камісія сьмяялася зь мяне, і я разам зь імі. Непрафесійна, канешне, так “калоцца”, калі граеш. Спадар Мазянскі, які той курс набіраў, да мяне тады падайшоў і заўвагу зрабіў, але кажа: “Нічога! Навучу!” А ў другім туры танчыў імправізавана ў прысядку, дык нават падлогу сапсаваў. Яна там была нейкай тканінай абітая, і я так танчыў, што гэтую тканіну нагой распароў. Мабыць таму і ўзялі, каб потым ведаць, з каго грошы за рэмонт спаганяць!” Ізноў сьмяецца.
“А вучылася мне вельмі весела. Па паверхах народ ходзіць нейкі ненармальны, усе нешта рэпетуюць, равуць, крычаць. Нават ночылі там у будынку, каб не адрывацца ад рэпетыцыяў. Прыбіральшчыца з раніцы за сэрца хапалася ад здзіўлення, калі нас з зубнымі шчоткамі ў прыбіральні ВУЗаўскай бачыла.”

Пра заробак беларускіх актораў Паша расказвае неахвотна. Кажа, што ва ўсім сьвеце прынята лічыць, што акторы галадаюць, і гэта нармальнае становішча. Але калі для нейкага фінскага актора 200 даляраў за спектакль падаецца маленькай сумай, то беларус на такія грошы часам цэлы месяц жыве і яшчэ па розных тэатрах бегае, каб гэта зарабіць. Ужо зусім сур’ёзным тонам Павел зазначае: “Гэткае становішча, канешне, непрыемнае, асабліва калі ты ўжо не адзін, а адказваеш за сям’ю і дзіцё, якіх трэба карміць. Але той актор, хто мяняе свабоду на кавалак хлеба, ліжа задніцу за прэміі, гэта ўжо не творца – гэта імпатэнт”.

цитата
Той актор, хто мяняе свабоду на кавалак хлеба, ліжа задніцу за прэміі, гэта ўжо не творца – гэта імпатэнт

Паша, а на што ты пайшоў бы дзеля грошай?
Магу бабулю прадаць, але бабулі, нажаль, няма ўжо. А на працу гатовы любую. Магу нават грузчыкам пайсці, ці гаўно выграбаць. Некаторы час працаваў распаўсюджвальнікам духоў. Такая сістэма як у Арыфлэйме. Прыходзіш і ўпарваеш “У нас сёньня зніжкі. Вам так пашчасціла! Ой, як Вам пашчасціла!”, і так кожны дзень. Прыкрае пачуццё, што нешта ўцюхіваеш ня тое. Доўга я там не пратрымаўся. Кожны раз заставаўся асадак, што падмануў людзей.

А ці ёсць увогуле нешта, за што так сорамна, што хацелася б вярнуцца назад і ўсё змяніць?
Ведаеш, ёсць. Недзе ў пятым класе мы зь сябрам вырашылі скрасці сыр у краме. Такі вялікі кавалак “Расейскага” сыра быў, як зараз памятаю. Навошта мы гэта зрабілі, далі Бог, ня ведаю! У мяне была нармальная сям’я, мама, тата працавалі. І сыр у хаце быў. Напэўна, гэта было проста цікава. Гэта ж такі адрэналін! Сябра яшчэ нейкі батон прыхапіў. У куртку яго засунуў. Батон, канешне, тырчыць з-пад пахі. Цёцечка, якая за гандлёвай заляй назірала, адразу нас вылічыла. Так страшна было! Нас завялі у падсобнае памяшканне, да загадчыка у пакой. Як яна на нас крычала! Потым дзёньнікі ўзяла і запісала туды, што мы нешта скралі ў краме. Ня ведаю як сябе адчуваў мой сябар, але мне было вельмі страшна і агідна. Асабліва, калі гэты запіс перад усім класам прачытала нашая настаўніца. А бацькі ня лаяліся. Памятаю, мама тады хварэла, а бацька мне, гледзячы у вочы, ціха сказаў: “Ну, што ж ты робіш? Ты ж маму растроіў!” І вось менавіта ў гэты момант мне так невыносна сорамна было, я адчуў сябе дрэньню. Да гэтуль памятаю.

Чым цікавіцца актор Павел Гарадніцкі апроч тэатра? Ці ёсць у цябе нейкія хоббі?
Граю на дудзе. У нас зь сябрам нават свая група ёсць – “Разбітае Сэрца Пацана”. (Паша дэманструе іх апошні шэдэўр, напеўшы з невыносна лірычным выглядам нешта накшталт “Ах, не налівай мне, дарагая, каньяку! Ну, навошта ты гэта зрабіла! Спачатку была гарэлка, потым чарніла, а потым каньяк, і гэта ўсё ня скончыцца ніяк!”)
Спяваць я люблю, але мае суседзі чамусьці супраць. Неяк я некалькі гадзін распяваўся ў стылі Вакарчука (Акіян Эльзы), дык яны мне патэлефанавалі і сказалі, што гэта проста невыносна слухаць і папрасілі ня здзеквацца зь іх. І гэта людзі, дачка якіх больш за дзесяць год кожны дзень грала у нас за сьцяной толькі адзін твор – “Сабачы вальс”!
А яшчэ апошнім часам я займаюся англійскай мовай. Вельмі шмат сілаў аддаю гэтаму, нават кніжкі чытаць не пасьпяваю. А я вельмі люблю чытаць.

А якія кніжкі самыя любімыя?
“Крымінальна-працэсуальны кодэкс” і “Баранкін, будзь чалавекам.”

Фанаты і фанаткі цябе яшчэ не дастаюць?
Прыхільнікі ёсць, але яны не дастаюць. Тэлефануюць часам, але яны мяне паважаюць, а я іх.

цитата
Мы становімся горш, калі забіваем нават тых, хто сам быў жорсткім забойцам

А дзяўчаты табе якія падабаюцца?
Паша прымае выгляд “хлопца з раёна з пантамі”. Ну, ты ведаеш... Мне падабаюцца сочныя дзяўчаты з гарбузамі. І каб усё пры іх.
Сьмяецца.
А калі шчыра, то мне розныя дзяўчаты падабаюцца, галоўнае, каб яны разумныя былі. А знешне перавагу хутчэй аддаю брунэткам, з трохі хлопчыкавай фігурай, подобным на актрысу Джэсіку Альба.

А што ты там казаў пра гарбузы?
Ну... хай будуць і гарбузы, але лепш такія, ведаеш, беларускія гарбузы, сьціплыя.

А калі б ты пераўвасобіўся ў жанчыну-акторку, хто б гэта быў?
Думаю, я б быў Кейт Бланшэт ці Кэмерон Дзіез. Шыкоўныя жанчыны! А ў Кэмерон да таго ж такі мяртвяцкі непаўторны амаль безкаляровы позірк, проста выдатны!

З якім напоем ты сябе асацыюеш?
Я люблю віскі, хоць і піў гэты напой рэдка. З меней экзатычных люблю гарбату з малаком. А што тычыца таго, з якім напоем я сябе асацыюю, то гэта, хутчэй за ўсё, кефір.

Ты талерантны чалавек?
Думаю, так. Я лічу, што кожны мае права жыць так, як яму хочацца. Думаю, гэта ня правільна, што людзі не прымаюць тых, хто ад іх адрозніваецца. Да тых жа геяў я стаўлюся спакойна. Я не падзяляю іхняе стаўленьне да кахання, але лічу, што гэта іхняя справа. Мяне больш турбуе агрэсіўная чалавечая рэакцыя на нешта. Напрыклад, я вельмі непрыемна сябе адчуваў, калі павесілі Саддама Хусэйна. Я разумею, што ён быў дыктатарам і сам вінаваты ў смерці вялікай колькасці людзей, але я супраць сьмяротнага пакараньня. Мне здаецца, мы становімся горш, калі забіваем нават тых, хто сам быў жорсткім забойцам. Я думаю, нават крывавых дыктатараў трэба судзіць і саджаць у турму. Няхай сабе і тэрмін будзе на ўсё жыццё. Але забіваць нельга.

Якім ты бачыш сябе ў старасці, Паша?
Напэўна, я б хацеў быць такім старым у белай вопратцы з ільну, у саламяным капялюшы. Сядзеў бы сабе ў крэсле-качалцы і паліў цыгару. А побач мора, філіпінскі пляж. Чытаў бы Фаўлза і сам бы пісаў мемуары. А яшчэ хачу, каб побач шмат унучак і ўнукаў было. Каб яны прыбягалі да мяне і прасілі расказаць ім пра маю маладосць. Каб я пачынаў расказваць, і мне было не сорамна ўспамінаць пра тое, як я сваё жыцьцё пражыў.
Увогуле, калі б я даведаўся, што гэта мой апошні дзень, я б не стаў рабіць нешта незвычайнае. Думаю, я б паспрабаваў атрымліваць асалоду ад звычайных дробязей, якія бачыш ці робіш кожны дзень, але звычайна не разумееш, колькі яны для цябе значаць.

У кефіры ёсць

У кефіры ёсць трошкі алкаголю, калі не памыляюся. ;)

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015