09/23/2006 - 18:53 / Iван Шыла

Cябры салігорскага "Маладога Фронту" наведалі школы-інтэрнат і дзіцячы дом у Слуцаку. Моладзь перадала больш за 160 беларускамоўных дзіцячых кніжак.
Цягам верасьня маладафронтоўцы ладзілі акцыю "Падаруй кнігу дзіцячаму дому" і нарэшце ў Дзень Міра кнігі былі перададзены дзецям. Асноўнай мэтай акцыі была папулірызацыя беларускае мовы сярод падрастаючага пакаленьня. Арганізатары лічуць, што магчымасьць чытаць на роднай мове ў дзіцянстве вельмі важны фактар у фармаваньні нацыянальнай сьвядомасьці.
-Мы лічам вынікі акцыі станоўчымі і зьбіраемся працягваць такія мерапрыемствы. Аднак уражвае пасіўнасьць салігорцаў. Негледзячы на сотні ўлёткак, якія раздаваліся ў горадзе, аб'яўкі,якія віселі на кожным слупе,інфармацыю ў мясцовай газэце, няшмат салігорцаў перадалі кнігі-сьцвярджае удзельнік.
Салігорскі "Малады Фронт" выказвае вялікую падзяку за перададзеныя кнігі ЗБС " Бацькаўшчыне" і Крысьціне Самойлавай, якая сабрала 60 кніжак.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Iван Шыла
Отправить комментарий