Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Свобода есть право на неравенство
Н.А. Бердяев
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Чырвоным па Беламу


06/07/2005 - 19:53 / CPB

 

3dway: Привет!
Slavko: Йоў!
Кроў: Прывітаньне і Вам, калі не жартуеце! (сьмяецца)
Палкоўнік: Элло, хлопцы!

3dway: Почему ваш проект называется Чырвоным па Беламу?
Кроў: Назва выйшла неяк натуральна. Некаторым асобам, каб растлумачыць пэўныя рэчы, трэба пісаць «чёрным по белому», у прыпадку беларусаў — трэба пісаць і тлумачыць «чырвоным па беламу», тады суайчыньнікі лепш разумеюць (сьмяецца).
Палкоўнік: Некаторыя звярталі увагу, што папраўна па-беларуску трэба пісаць «Чырвоным па Белым», але мы вырашылі пакінуць такую трохі расейскую канцоўку назвы, таму што семантычны змест назвы меў большую інфармацыйную сілу пераказу (робіць міну выкладчыка мовазнаўства).
Кроў: (сьмяецца) Наш творчы запал не пахамаваць. Услухвайцеся ў тэксты і ўсе зразумееце.

3dway: Сколько вас?
Кроў: На сённяшні момант у гурце «Чырвоным па Беламу» некалькі асобаў. Але акрамя гурта існуе яшчэ «Ч.П. Б. крю» — нашая грамада, нашыя кроўныя браты. А вось іх ужо значна больш за некалькі дзясяткаў асобаў. Гэта хлопцы і дзяўчаты, адданыя справе як музычнай, так і палітычнай.
Палкоўнік: Карыстаючыся з аказіі, запрашаем жадаючых унесьці свой уклад да нашай грамады. Кантакты знаходзяцца на нашых старонках.
Slavko: Нас — тысячы, за намі — мільёны.

3dway: Откуда возникла идея, как вы нашли друг друга?
Кроў: Як мы знашлі адзін аднога? Гэта амаль дэтэктыўная гісторыя. Мама нарадзіла разам. А з Палкоўнікам не вінаватыя мы — ён сам прыйшоў. Кажа служба такая (сьмяецца)
Палкоўнік: Есьць такая прафэсыя — РЭП спяваць (сьмяецца)!
Кроў: Па жыцьці мы размаўляем па-беларуску. З музыкі слухаем галоўным чынам хіп-хоп. Пачалі шукаць беларускамоўныя рэп-гурты. І не знайшлі. А розныя ПамідорАФФы і таму падобныя «дыска-рэпперы» для нас не лічацца, бо гэта — нейкая сьмешная пародыя.
Палкоўнік: Зьдзек над стылем і мовай.
Кроў: Таму вырашылі пачаць рабіць самі. Як бачыце, атрымоўваецца. Сціпласць -нашая адменная рыса (сьмяецца).

3dway: Что вас вдохновляет? Где можно найти ваши песни? Вы даете концерты?
Палкоўнік: (рагоча) Рыгорыч! Ён — ГУРУ! Без яго б нашая творчасць пакутліва сканала б па двух-трох песеньках. Вогуле, калі б ён пайшоў у комікі — грошай бы зарабіў больш, чым накраў за час свайго прэзыдэнцтва. Зуб даю!
Кроў: Вусаты нас натхняе. (сьмяецца).
Палкоўнік: Нашыя песьні пакуль шукайце ў сеціве на нашай старонцы www.c-p-b.tk.
Slavko: Наш першы альбом у накладзе 9 мільенаў штук выкупіў наш самы вялікі фан і прыхільнік — Рыгорыч. Зараз хіба ляжаць у яго на дачы. Слухае, калі кветкі падлівае ці на лыжах у краму па булачкі езьдзіць. (сьмяецца).
Кроў: Канцэрт мы дадзім на Плошчы Незалежнасьці ў дзень Перамогі над дыктатурай. А потым паедзем ў Грэцыю на Эўрабачаньне, як у гэтым годзе украінскі GreenJolie.(усміхаецца)
Палкоўнік: Насамрэч, Вы разумееце, што на канцэрт, акрамя нашых фанаў, ахвотна прыйшлі б і «маскі-шоў» і «шпіёны з вельмі ўнутраных ворганаў». А спяваць для іх нам ня хочацца.

3dway: Что вам ближе: свобода возможностей или стабильность и принцип «всем поровну»?
Палкоўнік: Свабода магчымасьцяў. Яна дае сапраўднае задавальненьне і пэўную стабільнасьць, а ня прынцып — усім роўна. Бо, як паказвае недалёкая гісторыя Беларусі, заўжды знойдуцца «роўныя» і «раўнейшыя».
Slavko: Мы — хлопцы правыя, а не левізна там нейкая (усьміхаецца).

3dway: Вы не боитесь на политические темы сочинять?
Кроў: Ёсць такая прыказка: Лукі баяцца — на мітынг не хадзіць! Мы ходзім на мітынгі.

3dway: Как вы думаете, как достучатся до умов и сердец молодежи Беларуси, причем в большей части простых парней и девчат? Как их убедить, что от нее зависит будущее страны, что надо действовать?
Кроў: Мяркую, што трэба паказваць шлях уласным прыкладам. Часам трэба штосьці заахвяраваць, каб мець эфект. Адыйсці ад справаў і рабіць выгляд, што сітуацыя ў краіне цябе ня тычыцца — легкая і простая справа. Ад нас — моладзі, а не ад пенсіянераў (з усей пашанай да іх) — залежыць НАШАЯ будучыня. МЫ ВЫРАШАЕМ, як ЖЫЦЬ. Трэба не маўчаць. Чым даўжэй мы маўчым, тым цяжэй і горш нам будзе ў будучыні. Нават калі гэта будзе вольная будычыня. Трэба ПАЧЫНАЦЬ ДЗЕЙНІЧАЦЬ ЗАРАЗ. Надыходзіць НАШ ЧАС!

3dway: Почему реп?
Кроў: Рэп, таму што ён нам бліжэй за ўсе інныя музычныя плыні.

3dway: Какие настроения сейчас среди молодежи, которые проповедуют хип-хоп?
Кроў: Беларуская моладзь, незалежна ад таго, што яна слухае, мае вельмі падобны падыход да жыцця: большасць — геданісты, жывуць з дня на дзень. Гэта вялікая праблема для грамадзтва. Але апошнім часам можна заўважыць пэўныя змены ў лепшы бок. Напрыклад, возьмем пытаньне беларускае мовы. Зараз модна размаўляць па-беларуску. Мова ўрэшце перастала быць «калгаснай». Асоба, якая размаўляе на роднай мове, успрымаецца асяроддзем вельмі пазытыўна. Моладзь пачынаюць цікавіць пытаньні актуальнае сітуацыі ў краіне.
Slavko: Мы верым у нашую моладзь.

3dway: Где вы находите сюжеты, темы для своих песен? Как они рождаются?
Палкоўнік: Большасць сюжэтаў народжвае вуліца. Людзі, з якімі кантактуем на штодзень.
Кроў: Сюжэты народжваюцца ў муках, як кожнае дзіцяці.
Slavko: За якім трэба глядзець.

3dway: Каковы ваши творческие планы?
Палкоўнік: Як казаў вялікі дзядуля Ленін: чытаць, чытаць і яшчэ раз чытаць… рэп, баценька (сьмяецца)!
Кроў: Зараз мы працуем над другім альбумам. Працоўная назва — «Вулічныя байцы». Прасьвечваем яго тым, хто не глядзячы на цяжкасьці будаваў і будуе зараз будучыню незалежнае і дэмакратычнае Бацькаўшчыны — «краёўцам», «зубрам», «фронтаўцам», фанатам «Тарпеда-Менск» і іншым патрыётам Беларусі — сапраўдным героям нашага часу.

CPB

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015