Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Я конечно, презираю Отечество мое с головы до ног - но мне досадно, если иностранец разделяет со мной это чувство.
А.С.Пушкин
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Супольнасьць “Трэці Шлях” сардэчна віншуе Вас з новым 2006 годам!


12/31/2005 - 02:31 / Третий Путь

  

 Дарагія сябры!

Супольнасьць “Трэці Шлях” сардэчна віншуе вас з новым 2006 годам!

Прайшоўшы год прынес нам шмат выпрабаваньняў. Мы пачыналі як непалітычны моладзевы інтэлектуальны праект, падтрымліваючы сайт, арганізоўваючы сустрэчы і інтэрвію з знакавымі асобамі Беларусі. У жніўні нам давялося непасярэдна сутыкнуцца рэпрэсіўнай машынай беларускага рэжыму. Незадаволенасьць улады выклікала старонка сатырычных флэш-мультоў “Мультклюб”. У выніку незаконнай канфіскацыі тэхнікі, праца нашага сайту была паралізаваная на месяц. У кватэрах нашых актывістаў прайшлі ператрусы, некаторыя зь іх былі вымушаныя зьехаць за мяжу Беларусі.

Тым ня меней, мы выстаялі і ўзмацніліся.

У верасьні мы цалкам аднавілі працу нашых сайтаў, зрабілі яе больш устойлівай да атакаў звонку і да масавай наведвальнасьці.

Створаныя новыя рубрыкі сайту – “Навіны” (найцікавейныя актуальныя навіны Беларусі), “Думкарэй” (бягучая падборка аналітычных матар’ялаў, зьявіцца ў он-лайн неўзабаве). Дададзеныя блёкі імпарту інфармацыі “Трэцяга Шляху” ў выглядзе RSS-стужкі і наладжаная трансьляцыя матар’ялаў з сайту ў Livejournal. Рэгулярна абнаўляецца разьдзел “Публікацыі” – намаганьнямі ўласных аўтараў і ў каапэрацыі з праектамі “Наше мнение”, “Студэнцкая Думка”, “Макасін”. Адноўленая праграма падтрымкі новых грамадзкіх інтэрнэт-праектаў байнэта. Новымі кнігамі папаўняецца бібліятэка на сайце “Трэцяга Шляху”, актывізаваўся форум. Ідзе праца над перакладам інтэрфэйсу асноўнага сайту на беларускую мову. Выходзіць і актыўна распаўсюджваецца ў Беларусі “Інфарматар”. Шырыцца колькасьць нашых чытачоў і актывістаў.

Мы дакладна ведаем, што надыходзячы год будзе не такім, як папярэднія. Шмат у чым падзеі гэтага году будуць вызначальнымі для будучыні Беларусі ў наступны пэрыяд часу. Нямала пераменаў прынясе гэты год.

Няхай жа будуць гэта перамены да лепшага!

Мы жадаем усім вам надзеі, жадаем вам веры ў свае сілы, веры ў лепшую будучыню Беларусі!

Мы жадаем вам заўжды ведаць, што нас большасьць, памятаць, што лёс Беларусі толькі ў нашых з вамі руках – і толькі ў нашых з вамі сілах зрабіць, каб чорны пэрыяд гісторыі нарэшце мінуў!

Мы жадаем вам моцы ў барацьбе за праўду. Зло абавязкова будзе пераможанае, мы зробім гэта!

З новым годам! За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу перамогу!

Ваш,
Трэці Шлях

Третий Путь

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015