Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Я конечно, презираю Отечество мое с головы до ног - но мне досадно, если иностранец разделяет со мной это чувство.
А.С.Пушкин
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

3dway.org: Сьледчы КГБ забраў пашпарты ў Алега Мініча і яго жонкі


08/23/2005 - 02:44

3dway.org: Сьледчы КГБ забраў пашпарты ў Алега Мініча і яго жонкі

Любоў Лунёва, Менск

Сябра грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях” Алега Мініча выклікалі ў гарадзенскае ўпраўленьне КГБ на допыт. Нагадаем, 16 жніўня менская пракуратура распачала крымінальную справу за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Падставай сталі мультфільмы палітычнага зьместу, зьмешчаныя на сайце ініцыятывы 3dway.org. Супрацоўнікі КГБ зрабілі ператрус на кватэрах некалькіх сяброў “Трэцяга шляху” і забралі больш за дзясятак кампутараў. Сёньня ў Алега Мініча і ў ягонай жонкі забралі пашпарты.

Сьледчы Алег Варанецкі выклікаў на допыт сябра “Трэцяга шляху” Алега Мініча другі раз. Першы раз яго дапыталі 16 жніўня ў Горадні. У той дзень у Менску супрацоўнікі КГБ дапыталі Паўла Марозава і Андрэя Абозава. У хлопцаў забралі ўсе дакумэнты. У Андрэя Абозава нават пасьведчаньне аб нараджэньні.

Сёньня гарадзенскі сьледчы, які ўваходзіць у сьледчую групу, дапытаў ня толькі Алега Мініча, але й ягоную жонку. Галіна Мініч абураная дзеяньнямі КГБ. На яе думку, сьледчы Варанецкі пайшоў на парушэньне закону дзеля запалохваньня сям’і.

(Галіна:) "Я абураная дзеяньнямі ўладаў, бо пачалі ўжываць ціск супраць сям’і. Гэта беззаконьне. Я ня маю дачыненьня да гэтай справы, але й на мяне ціснуць. Проста забралі пашпарт. А ён мне патрэбны штодня. Мы напісалі скаргу на імя пракурора. Абяцалі разгледзіць. Трэба атрымаць кнігі, кажуць: “Вы не атрымаеце.” Трэба грошы атрымаць у банку, кажуць: “Вы не атрымаеце.”"

Назіральнікі адзначаюць, што пашпарты сьледчыя забіраюць толькі ў падазраваных ці ў абвінавачаных. Але кіраўнік сьледчай групы запэўніваў Радыё Свабода, што ў гэтай справе такіх пакуль няма.

Алег Мініч паведаміў, што сьледчы Варанецкі папрасіў даць яму пашпарты, каб унесьці іх дадзеныя ў кампутар. Але, як высьветлілася, зь іншай мэтай:

(Алег Мініч: ) “Заявіў, што пашпарты забірае і ў мяне, і ў жонкі. Я спытаўся: “А жонка якое да гэтага мае дачыненьне?” Ён мне адказаў: “Ну, нам тут лепш бачна”. Казаў, што гэта робіцца на карысьць сьледзтва. Атрымліваецца – хто мусіць захоўваць законы, сам іх і парушае. Чаму? Я думаю, што, магчыма, улады спалохаліся рэзанансу. Я атрымліваю лісты падтрымкі ад людзей з розных куткоў сьвету. Нават не чакаў такога!”

Нікому з тых, хто праходзіць у справе як сьведка, супрацоўнікі КГБ не аддалі дакумэнты.

http://www.svaboda.org/xml/articles/2005/08/B4D8BFAE-EC6A-41F5-B9B0-5491DF7F84C3.html

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015