|
|
|
Ці варта прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за палітычную сатыру08/18/2005 - 21:41
Ці варта прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за палітычную сатыру?Г
У Менску распачата крымінальная справа супраць сябраў грамадзкай ініцыятывы “Трэці шлях”. Падставай для гэтага сталася стварэньне імі інтэрнэт-сайту, на якім зьмяшчаліся сатырычныя мультфільмы на палітычныя тэмы. Стваральнікаў віртуальнага мультклюбу вінавацяць за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Ці варта прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за палітычную сатыру? (Спадарыня: ) “Я разумею так, што ўсё павінна быць у рамках дазволенага. Нельга зьневажаць ні той, ні іншы бок”. (Спадар: ) “За палітычную сатыру, канечне, прыцягваць да крымінальнай адказнасьці нельга. Разумны кіраўнік, канечне, альбо не павінен зьвяртаць на гэта ўвагі, альбо мусіць рабіць для сябе высновы з гэтага”. (Юначка: ) “Я лічу, што прыцягваць да адказнасьці — гэта няправільна, бо кожны мае права выказваць свае меркаваньні. Анэкдоты можна складаць пра ўсіх: пра прэзыдэнта, пра міністраў, пра іншых палітыкаў і актывістаў. І гэта правільна, — я лічу”. (Карэспандэнтка: ) “Ці трэба прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за палітычную сатыру?” (Спадарыня: ) “Я лічу, што гэта адзін са спосабаў самавыяўленьня. Гэта — свабода думкі. А таму перасьледаваць нельга — аніяк. Калі тая сатыра не абражае чалавека асабіста”. (Спадарыня: ) “Калі чалавек намаляваў нешта такое, што ўсім падабаецца, то гэта нармалёва, — я лічу”. (Юначка: ) “Я так лічу: не, нельга прыцягваць да адказнасьці, тым больш — крымінальнай. Бо гэта думкі людзей. Сатыра — гэта адзін са сродкаў разьвіцьця думкі чалавецтва. І калі мы хочам жыць сярод людзей актыўных, сьвядомых, то, напэўна, перасьледаваць за такое нельга. Сатыра — гэта пляцдарм для росту. А таму ўсе прадстаўнікі нашай улады, у большай ці меншай ступені, мусяць стаць калі-небудзь аб’ектамі для сатыры”. (Юнак: ) “Нельга прыцягваць людзей да адказнасьці за тое, што яны выказваюць свае думкі. Гэта недапушчальна, бо ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сказана, што нашая дзяржава зьяўляецца дэмакратычнай, а гэта азначае — тут улада народу. Насамрэч ніякай улады народу няма. У нас усё залежыць толькі ад аднаго чалавека. І нашую дзяржаву нельга назваць інакш, як таталітарызм. А ўсё ідзе да таго, што неўзабаве йзноў распачнуцца палітычныя рэпрэсіі. І ўсё больш моладзі будзе не працаваць, а сядзець у турмах за тое, што аднойчы яны нешта ня так сказалі на вуліцы, а гэта пачулі прадстаўнікі органаў улады”. http://www.svaboda.org/xml/articles/2005/08/1FBB05E8-8C66-403F-96D6-8DE3DC46FE35.html |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий