Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Самое большое рабство — не обладая свободой, считать себя свободным
И. Гете
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« сентябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Новыя беларускія ХХХ-мульты


04/20/2005 - 21:04


Новыя беларускія ХХХ-мульты


Стваральнік праекту «Мульт-клюб» Віктар сваю асобу афішаваць ня хоча: «Пра сябе магу сказаць толькі тое, што нарадзіўся і жыву я на Беларусі, тут скончыў унівэрсітэт і знайшоў працу і з’яджаць адсюль нікуды не зьбіраюся».

Ідэя зрабіць флэш-анімацыю на вострасацыяльныя тэмы ў яго нарадзілася нечакана. «Да ідэі спрычыніўся сам прэзідэнт. Менавіта ягоны выступ у верасьні мінулага году, дзе ён казаў пра пажыцьцёвае падаўжэньне сваіх паўнамоцтваў, і запаліў мяне. Яго словы зьнялі зь мяне здранцвеньне і маральныя абмежаваньні. Як кажуць, як вы да нас, так і мы да вас». Віктаравы злосьць, крыўда, бясьсільле падштурхнулі яго да акцыі супраціва. Супраціва культурнага. Першыя свае мультфільмы («Контуры» і «Роздумы…») Віктар зрабіў вельмі хутка — за тыдзень — і выклаў іх у інтэрнэце. За некалькі дзён яны разьляцеліся па згаладнеламу на падобныя рэчы Белнэту. За першыя два тыдні мультфільмы Віктара паглядзелі болей за 10 000 чалавек (а праз колькі рук прайшлі дыскеты і дыскі з «палітычнымі мульцікамі» ніхто не падлічыць). За люты-сакавік зафіксавана 33 000 наведнікаў. Найперш пампуюць мультфільмы зь Беларусі, на другім месцы — ЗША, потым — Расея, Польшча і Нямеччына.

«Ня думаў, што буду маляваць мультфільмы і далей. Першыя сэрыі былі для мяне ня болей, чым крыкам адчаю, эмацыйным усплескам. Але шмат каго яны зацікавілі, колькі мне лістоў з падзякай даслалі! Таму я вырашыў не спыняцца і гэта пераўтварылася ў канкрэтны спосаб пратэсту. Тым больш, што галоўны герой маіх мультоў пастаянна падкідваў новыя сюжэты», — згадвае Віктар. Ідэю падаюць і самі гледачы — на сайце ёсьць для гэтага адмысловы форум. Так, напрыклад, адзін з наведнікаў падказаў ідэю сэрыі пра падаткі, а вядомы беларускі публіцыст падаў ідэю сэрыі пад назвай «Марыянэткі». Ёсьць сюжэты і для новых сэрый: «Во, прэзідэнт ужо распачаў сваю перадвыбарчую кампанію, хоць да выбараў яшчэ год. Наперадзе пасяўная з селектарнай нарадай, потым, „гуляй, дзярэўня“ — „Дажынкі“ і „Славянскі базар“. Чакаю ад прэзідэнта гнеўнага адказу Эўрапарлямэнту за прыняцьце рашэньня аб „дыктатуры ў Беларусі“ — асобная сэрыя можа быць», — дзеліцца плянамі беларускі аніматар.

«Цяпер, калі праект ужо зацьвердзіўся і ў яго зьявілася свая аўдыторыя, я не магу дазволіць сабе рабіць уполсілы, неякасна. Стараюся ўдасканальвацца і бачу, што першыя мультфільмы ўжо адстаюць па якасьці ад апошніх», — кажа Віктар. На вытворчасьць адной сэрыі сыходзіць ад чатырох дзён да двух тыдняў у залежнасьці ад працягласьці. «Каб зрабіць якасную флэш-анімацыю трэба ўсяго жаданьне. Прыдумайце сюжэт — і наперад. У дзяцінстве ж усе малявалі. А маляваць, выкарыстоўваючы кампутар, не нашмат цяжэй». Новыя сэрыі зьяўляюцца два-тры разы на месяц. З апошняга — мультфільм пра візыт падатковага інспектара і анімэ-рэмейк на відэазастаўку БТ з гімнам-караоке. Усяго мультсэрыял налічвае пакуль 18 сэрый.

На галоўнай старонцы папярэджаньне: «Супадзеньне дзейных персанажаў сэрыялу з рэальнымі асобамі зьяўляецца выпадковым», але ўсе пэрсанажы — лёгкапазнавальны. Сярод іх шмат беларускіх тэлекамэнтатараў, аналітыкаў, вядучых. «Нічога асабістага! — кажа Віктар, — я іх усіх вельмі люблю! За „чэснасьць“, „праўдзівасьць“, за іх „магутны інтэлект“ і акторскае майстэрства. Што б не казаў прэзізідэнт — з экрану супольнае „так!“, часам падаецца, што 10 млн. гледачоў беларускіх каналаў трымаюць за дэбілаў.
Гляджу я на дыктараў і думаю: „А што вы рабіць будзеце, як прэзідэнт будзе іншы?“. Маладых жа шмат сярод іх…»

Натуральна, што за паўгады існаваньня праекту, былі хакерскія атакі і спробы закінуць вірус на сайт, каб спыніць распаўсюд мультфільмаў. У сьнежні нейкія «дабрадзеі» цалкам вынішчылі сайт «Трэці шлях», дзе месьціўся і архіў «Мульт-клюбу», але за некалькі дзён усю інфармацыю атрымалася аднавіць, дзякуючы падстрахоўцы. Віктар разьмесьціў свае працы яшчэ на некалькіх сайтах. Цяпер праект Віктара «Мульт-клюб» мае сталую «прапіску» у інтэрнэце — http://www.mult.3dway.org., з сакавіка ён займеў новы хостынг: «Цяпер аніякіх праблемаў з дасягам і праглядам ня будзе», — абяцае Віктар.

Флэш-сэрыял пра прэзідэнта «Мульт-клюб» — самы пасьпяховы праект такога кшталту на Беларусі. Айчынныя флэш-анімацыі далей за разавыя эксперымэнты не выходзілі. Але стваральнік «Мульт-клюбу» не чакае ад свайго прадукту посьпеху Масяні: «У мяне няма амбіцыяў, гэта маё хобі, якое не прыносіць прыбытку. Адзіная ўзнагарода для мяне — колькасьць гледачоў і ід водгукі. Натуральна, было б някепска, каб гэтыя мульты паказалі па БТ, як калісьці дэманстравалі Масяню на НТВ…».
Справа зацягнула Віктара. Кажа, калі сытуацыя ў краіне зьменіцца да лепшага, будзе шукаць новых тэмаў. Толькі гэта будзе зусім новы сэрыял.

Сяргей Будкін

газета «Наша Нiва»


Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015